Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
Эрнст Тэ́адар Амадэ́й Го́фман (па-нямецку: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсбэрг — 25 жніўня 1822, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку. Псэўданім як кампазытара — Яганэс Крайсьлер (ням. Johannes Kreisler).
Эрнст Тэадар Амадэй Гофман | |
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1776 Кёнігсбэрг |
Памёр | 25 жніўня 1822 Бэрлін |
Пахаваны | |
Сужэнец | Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратар, кампазытар, мастак, юрыст, музычны крытык |
Гады творчасьці | 1809—1822 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | навэля, жахі |
Мова | нямецкая[2][3] |
Значныя творы | «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» |
Подпіс | |
[[::de:s:E. T. A. Hoffmann|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
http://www.etahg.de |
Адзін з галоўных майстроў эўрапейскай рамантычнай прозы. Служыў на розных чыноўніцкіх пасадах у Ляйпцыгу, Дрэздэне, Бамбэргу, Бэрліне. У 1809 дэбютаваў апавяданьнем «Рыцар Глюк». Аўтар «Фантастычных п’есаў у манеры Калё» (т. 1—4; 1814—1815 гг.), літаратурных казак «Залаты гаршчок» (1815 г.), «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» (1819 г.), «Прынцэса Брамбіла» (1821 г.), «Майстар Блыха» (1822 г.), празаічнага цыклю «Сэрапіёнавы браты» (т. 1—4; 1819—1821 гг.), раману «Жыцьцёвыя погляды ката Мура» (1820—1822 гг.) і інш.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Казку «Курдупель Цахэс», апавяданьні «Рыцар Глюк», «Дон Жуан» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха, казку «Шчаўкунок, або Мышыны Кароль» — Алесь Сачанка.