Арцю́р Рэмбо́ (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; 20 кастрычніка, 1854, Шарлявіль — 10 лістапада 1891, Марсэль) — францускі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.

Арцюр Рэмбо
франц. Arthur Rimbaud
Арцюр Рэмбо ў 17 год, фатаздымак Эцьена Каржа «верагодна зроблены ў сьнежні 1871[1]»
Арцюр Рэмбо ў 17 год, фатаздымак Эцьена Каржа «верагодна зроблены ў сьнежні 1871[1]»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Жан Нікаля Арцюр Рэмбо
(Jean Nicolas Arthur Rimbaud)
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1854
Шарлявіль, Францыя
Памёр 10 лістапада 1891 (37 гадоў)
Марсэль, Францыя
Пахаваны
Бацькі Frédéric Rimbaud[d]
Vitalie Rimbaud[d][2][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1869—1873
Кірунак сымбалізм
Мова француская мова[3]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфічныя звесткі рэдагаваць

Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).

У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям’ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.

Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.

У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • П’яны карабель / Le bateau ivre (1871)
  • Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
  • Азарэньні / Les illuminations (1874)

Беларускія пераклады рэдагаваць

На беларускую мову асобныя вершы Рэмбо перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Robb, Graham. (2000). Rimbaud. New York: W.W. Norton & Co. С. 140
  2. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118601032 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Арцюр Рэмбосховішча мультымэдыйных матэрыялаў