Віталь Рыжкоў
Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску.
Віталь Рыжкоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 красавіка 1986 (38 гадоў) Магілёў |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладчык |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская мова |
Прэміі | «Пластылінавы бусел» (2005), «Залаты апостраф» (2008) |
Узнагароды |
Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў «Порядок слов» (Менск, 2006-2010), «Кіеўскія Лаўры» (Кіеў, 2008) і іншых літаратурных мерапрыемстваў у Беларусі, Украіне, Расеі.
Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асабісты блог на Livejournal
- Аўдыёзапісы вершаў на «Літаратурным радыё»
- Вершы ў «Нашай ніве»
- Вершы ў «Дзеяслове» №32
- Старонка на сайце vilka.by
- "Slam, bam, thank you ma'am!" — інтэрвію Віталя Рыжкова для сайту "Родныя вобразы"