Польскі народны ўнівэрсытэт у Менску
Польскі народны ўнівэрсытэт у Менску (па-польску: Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku) — недзяржаўная навучальная ўстанова, якая дзейнічала на пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя ў Менску. Яе мэтай было арганізаваньне інтэлектуальнага жыцьця польскай меншасьці ў Беларусі, дапамога ў працэсе адраджэньня яе нацыянальнай тоеснасьці, а таксама папулярызацыя праблематыкі ў галіне польскай гісторыі, літаратуры і культуры. Дзейнасьць установы адбывалася ў форме пленарных сэсій, на якіх выкладалі навукоўцы з Польшчы ў супрацоўніцтве з навукоўцамі зь Беларусі.
Польскі народны ўнівэрсытэт у Менску | |
Polski Uniwersytet Ludowy w Mińsku | |
Дом дружбы ў Менску, 2012 год | |
Функцыянаваў | 1992—1995 (?) |
---|---|
Тып | Недзяржаўны |
Рэктар | Зыгмунт Борадын |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′25″ пн. ш. 27°34′37″ у. д. / 53.90694° пн. ш. 27.57694° у. д.Каардынаты: 53°54′25″ пн. ш. 27°34′37″ у. д. / 53.90694° пн. ш. 27.57694° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Польскі народны ўнівэрсытэт у Менску |
Абставіны стварэньня
рэдагавацьУ другой палове 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя ў СССР адбыліся палітычныя і гаспадарчыя зьмены, якія называюцца перабудовай. У іх выніку адбылася між іншым лібэралізацыя ў галіне асьветы нацыянальных меншасьцяў. У Беларускай ССР, у якой жыла значная польская нацыянальная меншасьць, пачалі зьяўляцца ініцыятывы і ўстановы, мэтай якіх была адбудова і разьвіцьцё польскай і польскамоўнай асьветы. Працэс працягваўся пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. На пачатку 90-х гадоў адным са створаных у гэтай галіне праектаў былі так званыя народныя ўнівэрсытэты. Іх задачай было, дапаўняючы дзяржаўную сыстэму асьветы, забясьпечваць дарослым і моладзі ў пазашкольным узросьце магчымасьць здабываньня ведаў па тэме польскай гісторыі, літаратуры і культуры, а таксама дапаўненьне базавай адукацыі. Іх мэтай было таксама ўмацаваньне нацыянальнай сьвядомасьці палякаў — жыхароў Беларусі. Установы такога тыпу былі створаныя ў Баранавічах, Берасьці і Менску. Яны не выдавалі афіцыйна прызнаных дыплёмаў аб іх сканчэньні[1].
Гісторыя
рэдагавацьПольскі народны ўнівэрсытэт у Менску распачаў дзейнасьць 24 кастрычніка 1992 году. Згодна з рашэньнем Галоўнага ўпраўленьня Польскага навуковага таварыства на Беларусі яго сядзібай стаў мясцовы Дом дружбы. На яго адкрыцьцё прыбылі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцы з Гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), прадстаўнікі Таварыства «Беларусь-Польшча», Польскага навуковага таварыства на Беларусі (ПНТнБ), Саюзу палякаў на Беларусі. Былі прысутныя таксама навукоўцы з Польшчы: прафэсар Веслаў Бальцэрак, Ян Левандоўскі, Адам Кавуцкі і Тадэвуш Дамбоўскі. Урачыстае дабраславеньне даў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пробашч рымска-каталіцкай парафіі сьв. Сымона і сьв. Алены ў Менску. Праф. др габ. Веслаў Бальцэрак прамовіў інаўгурацыйную лекцыю наконт беларуска-польскіх адносінаў у 1918—1921 гадах. Старшыня Таварыства «Беларусь-Польшча», Леанід Лойка запрапанаваў дапамогу польскаму ўнівэрсытэту і прапанаваў стварэньне Нацыянальнай рады, задачай якой была б арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для ўстановы і пошук беларускіх і польскіх спонсараў[2].
Унівэрсытэт працаваў найбольш дынамічна ў першыя два гады свайго існаваньня[3]. Апошнія зьвесткі наконт яго адносяцца да плянаў на 1995 год[4]. З-за адсутнасьці крыніц невядома, ці яны былі зьдзейсьнены, і як доўга пазьней установа працягвала дзейнасьць[5].
Выкладчыкі і супрацоўнікі
рэдагавацьНа пасаду рэктара ўнівэрсытэту быў аднагалосна абраны Зыгмунт Борадын — гісторык з Наваградку, выкладчык Інстытуту замежных моў. Разам са старшынём ПНТнБ дац. др. Чэславам Бянькоўскім з Гістарычнага факультэту БДУ яны ў найбольшай ступені прычыніліся да рэалізацыі праекту стварэньня Польскага народнага ўнівэрсытэту ў Менску. Праф. др габ. Славамір Калембка, старшыня Торуньскага аддзелу Таварыства «Вспульнота польска», апрацоўваў праграмы лекцый, выбіраў прэлегентаў і фінансаваў іх прыезд у Менск[3]. Лекцыі чыталі працаўнікі Ўнівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў Торуні: праф. др габ. Станіслаў Александровіч, др Анджэй Няўважны, праф. др. габ. Станіслаў Каляс і др. Раман Бэкэр. Падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў у польскія ВНУ праводзілі навуковыя працаўнікі з Польскай мацежы школьнай і іншыя зь Беларусі[4].
Арганізацыя і тэматыка заняткаў
рэдагавацьАсновай дзейнасьці ўнівэрсытэту былі пленарныя сэсіі, якія праводзілі запрошаныя з Польшчы акадэмічныя выкладчыкі і іншыя навуковыя супрацоўнікі ў супрацоўніцтве з навукоўцамі зь Беларусі. Гэта была адкрытая ўстанова, даступная для ўсіх ахвотных незалежна ад нацыянальнасьці і веравызнаньня. У яе рамках плянавалася стварэньне Польскай школы бізнэсу і Клюбу хрысьціянскай думкі. Гэты апошні быў створаны ў 1993 годзе з дапамогай ПНТнБ і Каталіцкага касьцёлу ў Менску, са значнай дапамогай Аліны Новікавай[3]. Арганізацыя курсаў для абітурыентаў у польскія ВНУ стала адным зь першых відаў дзейнасьці дадзенай установы[4].
Падобна да створанага раней Польскі народны ўнівэрсытэт у Берасьці, установа ставіла сабе за мэту арганізацыю інтэлектуальнага жыцьця польскай меншасьці ў Беларусі, дапамогу ў працэсе адраджэньня яе нацыянальнай тоеснасьці, а таксама папулярызацыю праблемаў у галінах польскай гісторыі, літаратуры і культуры[3]. Тэматыка лекцый была сканцэнтраваная вакол: паўстаньня 1863 году «За Вашу і нашу Свабоду» (130 гадавіна); лёсы палякаў на землях Вялікага Княства Літоўскага; гісторыя земляў І Рэчы Паспалітай пад царскім панаваньнем (1795—1917) і месца нацыянальна-вызваленчых змаганьняў палякаў; 500-годдзе Польскага Сойму, сучасная палітычная сцэна ў Польшчы[4].
У пленарнай сэсіі прысьвечанай 50. гадавіне стварэньня Арміі Краёвай і яе дзейнасьці на ўсходніх землях ІІ Рэчы Паспалітай удзельнічалі: праф. др габ. Томаш Стшэмбош з Каталіцкага люблінскага ўнівэрсытэта, др Анджэй Хмеляж і др Хэнрык Піскуновіч з Вайсковага гістарычнага інстытута, а таксама публіцыст Цэзары Хлябоўскі. Актыўны ўдзел у працы пасяджэньня бралі прысутныя ў залі беларускія навукоўцы: праф. Аляксей Літвін, праф. Аляксандр Хацкевіч і др Уладзімер Гуленка. Пасядженьне ў дадзеных умовах мела характар міжнароднай навуковай канфэрэнцыі[4].
Дзякуючы намаганьням сяброў Польскага народнага ўнівэрсытэту ў Менску былі арганізаваныя таксама сэсіі прысьвечаныя творчасьці Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, польскай літаратуры міжваеннага пэрыяду і чарговай гадавіне Канстытуцыі 3 траўня. З ініцыятывы старшыні Клюбу хрысьціянскай думкі Аліны Новікавай, была арганізавана імпрэза з удзелам сьвятароў па тэме польскай традыцыі сьвяткаваньня Божага Нараджэньня і Вялікдня. У 1994 рэктарат ўнівэрсытэту плянаваў правядзеньне сэсій прысьвечаных: 50-годзьдзю акцыі Бура і варшаўскага паўстаньня, 55. гадавіны польскай абарончай вайны 1939 года і 425-годзьдзю люблінскай уніі[4]. Невядома, ці гэтыя пляны ўдалася ажыцявіць[5].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Grędzik-Radziak, Agnieszka Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2