Найвышэйшая песьня Саламонава
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Найвышэ́йшая пе́сьня Саламо́нава — кніга Старога Запавету, аўтарства якой прыпісваецца цару Саламону й уяўляе сабой зборнік любоўных гімнаў, якія раскрываюць узаемныя пачуцьці Саламона й Суламіты, якія вельмі цэняць прыгажосьць адзін аднаго. Верш апісвае іхныя дзеяньні й пачуцьці ад заляцаньняў да кансумацыі.
Нягледзячы на толькі адзін успамін у кнізе Бога[1], Найвышэйшая песьня Саламонава часьцяком інтэрпрэтуецца як прытча пра ўзаемасувязь Бога й Ізраіля, або Бога й хрысьціянаў, Хрыста й Касьцёла або Хрыста й чалавечай душы, якія зьвязаныя як муж і жонка.
Гэта адна з самых кароткіх кніг у Бібліі, якая складаецца толькі з 117 вершаў. Па традыцыі ашкеназаў Песьня песьняў чытаецца ў поўным аб’ёме на шабат, які прыпадае на прамежкавыя дні Вялікадню, або на сёмы ці восьмы дзень, калі ён прыпадае на шабат[2]. У сэфардзкай супольнасьці гэтыя вершы чытаюцца кожную пятніцу.
На беларускую мову песьню пераклалі Рыгор Крушына, Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Online Hebrew Interlinear Bible: Song of Songs». Scripture4All.org
- ^ Prero, Rabbi Yehudah. «Topic: Shir HaShirim — A Physical Song». Torah.org.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Найвышэйшая песьня Саламонава на габрэйскай энцыкляпэдыі
- Найвышэйшая песьня Саламонава. Chabad.org