Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, за 12 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — Бабруйск (3 км).

Падбярэжжа
лац. Padbiarežža
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Турынскі
Насельніцтва: 52 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′6.2″ пн. ш. 28°4′19.9″ у. д. / 53.618389° пн. ш. 28.072194° у. д. / 53.618389; 28.072194Каардынаты: 53°37′6.2″ пн. ш. 28°4′19.9″ у. д. / 53.618389° пн. ш. 28.072194° у. д. / 53.618389; 28.072194
Падбярэжжа на мапе Беларусі ±
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. маёнтак у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Падбярэжжа займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэжжа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1968 годзе да Падбярэжжа далучылі вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засьценак, 5 двароў, 33 жыхары.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • пачатак ХХ ст.  — 1 двор, 3 жыхары
  • 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 52 чалавекі[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі