Катлавіна
Катлавіна — замкнутае паніжэньне сушы з параўнальна пакатымі схіламі і плоскім дном. Глыбіні і памеры катлавінаў розныя. Некаторыя катлавіны: Кузьнецкая катлавіна, Мінусінская катлавіна, Тувінская катлавіна.
Таксама катлавінамі называюцца шырокія паніжэньні дна акіянаў. Некаторыя акіянічныя катлавіны: Усходне-Ціхакіянская катлавіна.
Азёрныя катлавіны
рэдагавацьАзёрная катлавіна — паніжэньне зямной паверхні, замкнёнае з усіх бакоў або адкрытае ў адным ці ў двух процілеглых кірунках, калі празь яго працякае рака. У азёрных катлавінах вылучаюцца надводная (схілы і берагі) і падводная часткі (азёрныя чашы).
Схілы бываюць высокія і нізкія, пукатыя і ўвагнутыя ў залежнасьці ад паходжаньня катлавіны і геалягічнай будовы прылеглых участкаў вадазбору. На іх будову ўплываюць абразія, апоўзьневыя зьявы, эразійная дзейнасьць паверхневых водаў (утвараюць калдобіны, яры), рэкі, што ўпадаюць і выцякаюць з возера. Часта схілы ўскладняюцца азёрнымі тэрасамі, якія адлюстроўваць этапы разьвіцьця возера ў галацэне.
Найбольш разнастайныя азёрныя катлавіны на тэрыторыі Беларусі ўтвораны ледавіком і яго расталымі водамі ў эпоху валдайскага зьледзяненьня. Пашыраны таксама катлавіны, у якіх азёры ўзьніклі ў выніку намнажэньня ў іх чашах адкладаў і спуску вады пад уплывам эразійнай дзейнасьці рэк, некаторыя пад уплывам мэліярацыйных работ.
Літаратура
рэдагаваць- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С. 135.