Лін
Лін (па-лацінску: Tinca tinca) — рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду ліны (па-лацінску: Tinca).
Лін | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Надкляса | Касьцявыя рыбы |
Атрад | Карпападобныя |
Сямейства | Карпавыя |
Род | Ліны |
Від | Лін |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tinca tinca | |
Лін аддае перавагу трыманьню ў ціхіх, зарослых маккай падводнай расьліннасьцю затоках рэкаў, старыцах, прытоках з слабой плыньню. Добра адчувае сябе ў азёрах, вялікіх сажалках, зарослых па берагох камышом, трысьцём і асокай.
Звычайна вядзе адзіночны, маларухомы вобраз жыцьця. Трымаецца каля дна, сярод зарасьцяў, пазьбягаючы яркага сьвятла. Непатрабавальны да канцэнтрацыі тлену ў вадзе, што дазваляе яму жыць там, дзе шматлікія іншыя рыбы выжыць ня могуць.
Харчуецца доннымі бесхрыбетнымі (лічынкамі насякомых, чарвямі, малюскамі), здабываючы іх з глею на глыбіні 7-9 см. Дарослыя рыбы, апроч жывых арганізмаў, ядуць водныя расьліны і дэтрым, якія могуць складаць да 60% рацыёну.
Полавасьпелым лін робіцца ў веку 3—4 гадоў. Лін — цеплалюбівая рыба, таму выходзіць на нераст у чэрвені-ліпені (у Паўночнай Сыбіры напрыканцы ліпеня — пачату жніўня) пры тэмпэратуры вады 18-20°. Пладавітасьць высокая — 230—400 тысячаў ікрынак. Нераст праходзіць у зарасьцях макрафітаў. Ікра дробная (велічыня складае 1,0-1,2 мм), адкладаецца на сьцябліны расьлінаў. Інкубацыйны пэрыяд вельмі кароткі — некалькі дзён.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |