«На Чужыне» — ілюстраваны літаратурна-грамадзянскі часопіс. Выдаваўся ў Рызе. Вядомы адзін нумар.

На Чужыне
Тэматыка літаратурна-грамадзянскі часопіс
Пэрыядычнасьць Штомесяц
Краіна Сьцяг Латвіі Латвія
Адрас
Заснавальнік Бацькаўшчына
Выдавец Бацькаўшчына
Галоўны рэдактар Казячы, Рыгор(Грыгор)
Дата заснаваньня 1920
Мова беларуская
Аб’ём 18 старонак

Гісторыя рэдагаваць

Пры складаных умовах вайны Расеі з Польшчай на абшарах Беларусі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі працягваў мацаваць міждзяржаўныя стасункі з краінамі суседзямі.[1][2] Восеньню 1919 г. ў Рызе запрацавала поўнамоцнае прадстаўніцтва — Вайскова-дыпляматычная місія на чале з Кастусём Езавітавым.[3] 7-га верасьня 1919 г. ў Рызе на агульным сходзе была абрана Рада Беларускай Калёніі ў Латвіі зь дзевяці чальцоў, якія прызначылі Прэзыдыюм Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі ў складзе: Я. Данілюк — старшыня Рады, А. Сьцяпура — намесьнік старшыні, П. Цьвяткоў — сэкрэтар. Адрас Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі — места Рыга, Бульвар Тотлебена(lv) 7, кв, 3. (56°57′27.25″ пн. ш. 24°06′26.92″ у. д. / 56.9575694° пн. ш. 24.1074778° у. д. / 56.9575694; 24.1074778).[4][5][6][7] У пач. 1920, зь ініцыятывы старшыні Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Кастуся Езавітава, адчыняецца ў Рызе аддзел культурна-асьветніцкага таварыства Бацькаўшчына, створанага ў Менску 18 верасьня 1918 году. Адрас культурна-асьветніцкага таварыства Бацькаўшчына — места Рыга, вул. Крэпастная 3/5, кв. 14.[8] Таварыства друкавала на беларускай мове кнігі і часопіс «На Чужыне» — ілюстраваны літэратурна-грамадзянскі штомесячнік. Першы нумар 03 Сакавіка 1920 г.[9] Адрас рэдакцыі і канторы — места Рыга, Бульвар Тотлебена(lv) 7, кв, 5. (56°57′27.25″ пн. ш. 24°06′26.92″ у. д. / 56.9575694° пн. ш. 24.1074778° у. д. / 56.9575694; 24.1074778). Друкарня Э. Левіна — Рыга, вул. Гасподская(lv) 26. (56°56′44.22″ пн. ш. 24°06′36.40″ у. д. / 56.9456167° пн. ш. 24.1101111° у. д. / 56.9456167; 24.1101111).

Меркавалася працягваць выданьне часопіса. Рэдакцыя апавясьціла зьмест наступнага нумара. Але на загад міністра ўнутраных спраў Латвіі часопіс быў забаронены. Нагодай стала карта Беларусі, надрукаваная на вокладцы, якая ўключала й частку тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі.[10]


Зьмест «На чужыне» № 1 рэдагаваць

Тэксты рэдагаваць

1. Артыкул Рэдакцыі. 2. Думкі Беларуса на чужыне — верш Янкі Купалы. 3. Покліч Бацькі — верш Ген. Булак-Балаховіча.4. Беларусы ў Латвіі. 5. Беларусы ў Эстіі. 6. Беларусы ў Фінляндыі. 7. Беларусы ў Летуве. 8. Беларусь паміж сваймі суседзямі — артыкул А. Смоліча. 9. Весткі з Бацькаўшчыны . 10. Беларуская Марсэльеза. 11. Беларускі друк. 12. Паштовая скрынка.

Малюнкі рэдагаваць

1. Група чальцоў Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі 2. Палкоўнік К. Езавітаў. 3. Падпалкоўнік Р. Шолкаў. 4. Генэрал-маёр Булак-Балаховіч. 5. Інжэнер К. Душэўскі са сваім Ад’ютантом Капітанам Кордам і Сэкрэтаром М. Ляховічам. 6. Беларуская танцоўшчыца Фэліцэта Данілюк. 7. П. А. Крэчэўскі. 8. Подпаручік Мацыеллі. 9. Язэп Варонка. 10. Доктар Антон Луцкевіч. 11. Сымон Рак-Міхайлоўскі. 12. Беларуск. Камандатура ў Горадні. 13 Тамаш Грыб. 14. Язэп Мамонька. 15. Беларусы і амэрыканцы ў Горадні.

Ноты рэдагаваць

Беларускі Рэвалюцыйны Гімн.

Мапы рэдагаваць

1. Палажэньне Беларусі ў Эўропе. 2. Межы Беларусі.

Зьмест «На чужыне» № 2 рэдагаваць

а) артыкулы: Беларусы ў Францыі, Беларусы ў Чэхіі, Беларусы ў Польшчы, Беларусы ва Украіне, Беларусы на Дану, Беларусы на Каўказе, Беларусы ў Нямеччыне і іншыя, б) малюнкі: партрэты нашых прадстаўнікоў пры ўрадах Эўропы і фатаграфіі груп беларускіх дзеячаў і нацыянальных устаноў на чужыне, в) мапы і ноты.

Галоўныя рэдактары рэдагаваць

Казячы, Грыгор(Рыгор) — 1920.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ К. Езавітаў Беларусы і палякі. Дакументы і факты з гісторыі акупацыі Беларусі палякамі ў 1918 і 1919 г.г.. — Коўна: Таварыства імя Ф. Скарыны, 1919. — С. 89-94. — 124 с.
  2. ^ Антон Луцкевіч Польская окупацыя Беларусі.. — Вільня: Друкарня Кооп. Т-ства ДРУК. Троцкая 13., 1920. — 20 с.
  3. ^ Пріѣздъ въ Ригу военно-политической миссіи Бѣлорусской Народной Республики. / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 03 кастрычніка 1919. — № 17. — С. 2.
  4. ^ «На чужыне» № 1. с. 3
  5. ^ Засѣданіе Бѣлорусской Рады въ Ригѣ / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 04 кастрычніка 1919. — № 18. — С. 2.
  6. ^ Чрезвычайное Собраніе Національной Рады Бѣлорусской колоніи въ Латвіи  / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 02 лістапада 1919. — № 40. — С. 2.
  7. ^ Рада Бѣлорусской колоніи въ Латвіи. Общее собраніе.  / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 18 лютага 1920. — № 40. — С. 4.
  8. ^ Хроника. При бѣлорусск. курьтурно-просвѣтительномъ обществѣ "Бацькаўщына".  / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 31 сакавіка 1920. — № 74. — С. 3.
  9. ^ Библіографія. «На Чужыне»  / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газэта. — Рыга: Т-во «Народъ» въ лицѣ Як. Брамса, 06 сакавіка 1920. — № 54. — С. 3.
  10. ^ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Фонд № 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы. «Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі» / Сяргей Шупа. — Vilnius, New York, Менск, Praha: Беларускі інстытутт навукі й мастацтва: Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — Т. 1. Кніга 1. — С. 500. — 850 с. — ISBN 9986-9219-2-9

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць