Нарчы
Нарчы́[1] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавету.
Нарчы | |
трансьліт. Narčy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Шчучынскі |
Сельсавет: | Васілішкаўскі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1514 |
СААТА: | 4258813134 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′34″ пн. ш. 24°53′41″ у. д. / 53.72611° пн. ш. 24.89472° у. д.Каардынаты: 53°43′34″ пн. ш. 24°53′41″ у. д. / 53.72611° пн. ш. 24.89472° у. д. |
± Нарчы |
Вядома з XIX стагодзьдзя як вёска ў Лябёдскай воласьці Лідзкага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладаньне Грабоўскіх. Па зьвестках 1905 году, меліся 112 дзесяцінаў зямлі.
Па выніках Рыскай мірнай дамовы 1921 году, вёска апынулася ў Вялікалябёдзкай гміне Лідзкага, потым Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
У выніку паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 году паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавету Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР.
20 верасьня 1944 году ўвайшлі ў склад Гарадзенскай вобласьці, з 17 красавіка 1962 году — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 году паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 году быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.
У студзені 1951 году ўтвораны калгас «Паведамленьне». З красавіка 1951 году — у складзе калгасу імя Швэрніка, з 1957 году — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.
Па дадзеных 2001 году працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавету[2].
7 красавіка 2020 году ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1866 — 8 дамоў, 71 жыхар
- 1905 — 139 жыхароў
- 1921 — 33 двары, 138 жыхароў
- 1940 — 44 двары, 193 жыхары
- 2001 — 26 двароў, 49 жыхароў
- 2009 — 19 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. (рас.)
- ^ На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі. (бел.). Радыё Свабода (2020-04-07). Праверана 09.04.2020 г.