Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Мажэйкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікае Мажэйкава.

Мажэйкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікае Мажэйкава
Дата ўтварэньня 1 жніўня 1966
Насельніцтва
  • 1504 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Гардзееўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

5 чэрвеня 1959 году ў склад сельсавету з Агародніцкага сельсавету перададзена вёска Дзярванцы[1].

З 17 красавіка 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну. 23 сакавіка 1964 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавету.

1 жніўня 1966 году перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавету з Шчучынскага сельсавету перададзены вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы[3].

20 лістапада 1973 году да сельсавету далучана частка скасаванага Жалудоцкага сельсавету (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[4].

27 сьнежня 2016 году ў склад Васілішкаўскага сельсавету перададзена вёска Нарчы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 2404 чалавекі[6], зь іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — расейцы[7].

  1. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. ^ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  5. ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  6. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.