Карабаская вайна

збройны канфлікт між Азэрбайджанам і Армэніяй (1988—1994)
(Перанакіравана з «Нагорна-карабаская вайна»)

Караба́ская вайна́ (азэрб. Qarabağ müharibəsi, арм. Ղարաբաղյան պատերազմ; Арца́ская вайна, арм. Արցախյան պատերազմ) — азэрбайджанска-армянская вайна за Нагорны Карабах і прылеглыя землі ў 1988—1994 гады. Ёсьць часткай больш шырокага этнапалітычнага канфлікту.

Карабаская вайна
Па гадзіньнікавай стрэлцы: рэшткі азэрбайджанскага БТР-у; унутрана перамешчаныя азэрбайджанцы з падкантрольнай армянам тэрыторыі; армянскі помнік Т-72 на ўскрайку Сьцепанакерту; жаўнеры НКР.
Дата: 20 лютага 1988 — 12 траўня 1994
Месца: Нагорны Карабах, Азэрбайджан, Армэнія
Вынік: Перамога Армэніі
Тэрытарыяльныя
зьмены:
De facto незалежнасьць і анэксія Армэніяй Нагорна-Карабаскай рэспублікі[4]. De jure — частка Азэрбайджану
Супернікі
Азэрбайджан Азэрбайджан
Камандуючыя
Колькасьць
20 000 чалавек з НКР і Армэніі[7]
177—187 гарматаў[8]
90—173 танкаў[8]
290—360 БТР-аў[8]
3 самалёты[8]
13 вэрталётаў[8]
64 000 чалавек (уключна з турэцкімі вайсковымі дарадцамі ды чачэнскімі баевікамі)
395 гарматаў[9]
436[8]—458[9] танкаў
558[8]—1264[9] БТР-ы
389[8]—480 ББМ-аў
63[8]—170 самалётаў
45—51 вэрталёт
Страты
  • Загінулі: 5856[1]—6000[2]
  • Параненыя: 20 000[3]
  • Зьніклі: 196[1]
  • Загінулі: 20 000—30 000[2][1][10]
  • Параненыя: 50 000[2]
  • Зьніклі: 4210[11]
Забітыя цывільныя жыхары:
  • 1264 армяніны[1]
  • 167—763 азэрбайджанцы

Зьніклыя цывільныя жыхары:

Перамешчаныя:

  • 724 000 азэрбайджанцаў[12]
  • 300 000 — 500 000 армянаў[12]

Перадгісторыя

рэдагаваць

У пачатку XX стагодзьдзя Нагорны Карабах зь пераважным армянскім насельніцтвам двойчы (у 1905—1907 і 1918—1920 гадах) станавіўся арэнай крывепралітных армяна-азэрбайджанскіх сутыкненьняў.

У 1918—1920 гадах на кантроль над Нагорным Карабахам прэтэндавалі Рэспубліка Армэніі і Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка, якія абвясьцілі самастойнасьць у ходзе распаду Расейскай імпэрыі. Скліканы 22 ліпеня 1918 году ў Шушы Першы зьезд армянаў Карабаху абвясьціў Нагорны Карабах незалежнай адміністрацыйна-палітычнай адзінкай і выбраў уласны Народны ўрад (зь верасьня 1918 году — Армянскі нацыянальны савет Карабаху). Супрацьстаяньне паміж войскамі АДР і армянскімі ўзброенымі аддзеламі працягвалася ў рэгіёне аж да ўстанаўленьня ў Азэрбайджане савецкай улады. Часткі 11-й арміі РСЧА, якія ўвайшлі ў Азэрбайджан у канцы красавіка 1920 году, ва ўзаемадзеяньні з азэрбайджанскімі войскамі занялі тэрыторыю Карабаху, Зангезуру і Нахічэвані. Да сярэдзіны чэрвеня 1920 году супраціў армянскіх узброеных аддзелаў у Карабаху з дапамогай савецкіх войскаў быў задушаны.

У 1921 г. Каўбюро РКП(б) прыняло пастанову аб статусе Нагорнага Карабаху: «Зыходзячы зь неабходнасьці нацыянальнага міру паміж мусульманамі і армянамі і эканамічнай сувязі Верхняга і Ніжняга Карабаху, яго пастаяннай сувязі з Азэрбайджанам, Нагорны Карабах пакінуць у межах Азэрбайджанскай ССР, надаўшы яму шырокую абласную аўтаномію з адміністрацыйным цэнтрам у г. Шушы, які ўваходзіць у склад аўтаномнай вобласьці»[13]. У ліпені 1923 году раёны Азэрбайджанскай ССР зь пераважна армянскім насельніцтвам (Шушанскі, Джэбраільскі і часткі Джэваншырскага і Зангезурскага паветаў) былі аб’яднаныя ў аўтаномнае ўтварэньне (Аўтаномная вобласьць Нагорнага Карабаху (АВНК), з 1937 — Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць (НКАВ)). У канцы 1930-х гадоў адміністрацыйна-тэрытарыяльныя зьмены ўнутры Азэрбайджанскай ССР прывялі да ўтварэньня так званага Лачынскага калідору, які аддзяліў тэрыторыю НКАВ ад Армэніі.

Пытаньне аб перадачы Нагорнага Карабаху Армэніі час ад часу ўздымалася армянскім кіраўніцтвам, але не атрымлівала падтрымкі ў цэнтры[14][15]. У 1960-я гады сацыяльна-эканамічная напружанасьць у НКАВ некалькі разоў перарастала ў масавыя беспарадкі.

Савецкі час

рэдагаваць

23 верасьня 1991 году ў Жалезнаводзку (Стаўрапольскі край, Расейская СФСР) прэзыдэнты Азэрбайджану і Армэніі Аяз Муталібаў (1991—1992) і Лявон Тэр-Пэтрасян (1991—1998) адпаведна падпісалі па-расейску Сумеснае камюніке «Аб выніках пасярэдніцкай місіі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Б. М. Ельцына і прэзыдэнта Казахстану Н. А. Назарбаева». Ва ўводзінах Сумеснага камюніке адзначалася: «4-ы год не сьціхае вастрэйшы канфлікт у раёне Нагорнага Карабаху, які забраў жыцьці многіх людзей розных народнасьцяў. Гінуць мірныя грамадзяне, гінуць вайскоўцы арміі і ўнутраных войскаў». Таксама згадвалася, што папярэдне «20-23 верасьня 1991 г. пасярэдніцкая місія, якую ўзначальваюць прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Барыс Ельцын і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, знаходзілася ў Баку, Гянджы, Сьцепанакерце і Ерэване». У 1-м зь 9-і пунктаў Камюніке абвяшчалася: «Бакі лічуць, што неабходнымі і абавязковымі ўмовамі ўрэгуляваньня да 1 студзеня 1992 году канфлікта зьяўляюцца: спыненьне агню, скасаваньне ўсіх неканстытуцыйных актаў Азэрбайджану і Армэніі па Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці, прызнаньне паўнамоцтваў законных органаў улады, вывад з зоны канфлікта ўсіх узброеных утварэньняў за выключэньнем частак унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства абароны СССР». 2-і пункт прадугледжваў, што «Азэрбайджанская Рэспубліка і Рэспубліка Армэнія забясьпечваюць паэтапнае, пры пачатку з пуставалых сёлаў, вяртаньне дэпартаванага насельніцтва. Бакі гарантуюць яго бясьпеку ў месцах пастаяннага пражываньня». Паводле 4-га пункта, «Бакі, уцягнутыя ў канфлікт, безадкладна прыступаюць да вызваленьня закладнікаў. Гэты працэс мае быць завершаны ў 2-тыднёвы тэрмін»[16][17].

Пасьля здабыцьця незалежнасьці

рэдагаваць

Падзел савецкага ўзбраеньня

рэдагаваць

Больш за ўсё войскаў былой Савецкай Арміі ў Закаўказьзі знаходзілася на тэрыторыі Азэрбайджану. У выніку падзелу савецкай вайсковай маёмасьці Азэрбайджану перайшлі 4-я агульнавайсковая армія (чатыры мотастралковыя дывізіі), тры брыгады СПА, брыгада спэцыяльнага прызначэньня, чатыры базы ВПС і частка Касьпійскай марской флятыліі. Таксама Азэрбайджану дасталіся ўсе склады боепрыпасаў (стратэгічны ў Кілязі, акруговыя ў Агдаме і Насосным, дывізіёне ў Гюздэку, Гянджы, Ленкарані, Нахічэвані). Агульная колькасьць боепрыпасаў на гэтых складах ацэньваецца ў 11 000 вагонаў. Перадача вайсковай маёмасьці 4-й арміі і 49-га арсэналу была завершаная ў 1992 годзе. Вывад частак былой Савецкай Арміі ў Расею суправаджаўся захопам часткі ўзбраеньняў азэрбайджанскім бокам. Сярод найбольш значных можна назваць разрабаваньне вайсковай маёмасьці 19-й арміі СПА[18].

У Карабаху армянскімі ўзброенымі фармаваньнямі ў 1992 годзе была захопленая частка ўзбраеньняў 366-га мотастралковага палка 23-й мотастралковай дывізіі, які адыходзіў пад кантроль Азэрбайджану[18].

Разьдзел у Армэніі вайсковай маёмасьці былой ЗакВА прайшоў найбольш цывілізавана. З усіх дзяржаваў Закаўказьзя пры разьдзеле вайсковай маёмасьці Армэнія апынулася ў самым нявыгадным становішчы, бо на ейнай тэрыторыі знаходзілася найменшая колькасьць войскаў Закаўкаскай ваеннай акругі. У 1992 пад кантроль Ерэвану былі пераведзеныя ўзбраеньне і вайсковая маёмасьць дзьвюх з трох дывізіяў (15-й і 164-й) 7-й агульнавайсковай арміі былога СССР, а таксама каля 500 вагонаў боепрыпасаў[18].

З авіяцыі ў пачатку 1992 году Азэрбайджану дасталіся 14 Мі-24 і 9 Мі-8, якія базаваліся на базе Сангачалы. Армэніі дасталася эскадрыльля з 13 Мі-24, якая раней належала 7-му верталётнаму палку, што знаходзіўся пад Ерэванам[19].

  • 1 студзеня — Агдамскі батальён пад камандаваньнем Якуба Рзаева ў суправаджэньні шасьці танкаў і чатырох БТР атакавалі армянскую вёску Храморт ва ўсходняй частцы Нагорнага Карабаху[20]. Пасьля на гэтым напрамку з азэрбайджанскага боку былі заўважаныя ўзброеныя атрады.
  • 6 студзеня — прынятая дэклярацыя аб незалежнасьці Нагорна-Карабаскай Рэспублікі (НКР).
  • 13 студзеня — пры абстрэле гораду Шаўмянаўску азэрбайджанцы ўпершыню ўжылі рэактыўную ўстаноўку залпавага агню «Град»(ru)[20].
  • 21-22 студзеня — армянскія ўзброеныя фармаваньні разграмілі апорную базу азэрбайджанскага АМАПу(ru) ў Сьцепанакерце. Тыя амапаўцы, што засталіся ў жывых, з баямі прарваліся ў Агдам[21].
  • 26 студзеня — азэрбайджанскія вайсковыя фармаваньні пачалі наступ на армянскія пазыцыі ў вёсцы Дашалты, у выніку страціўшы 123 чалавекі забітымі[22].
  • 28 студзеня — з ПЗРК зьбіты цывільны азэрбайджанскі вэрталёт Мі-8, які ляцеў з Агдаму ў блякаваную армянамі Шушу. Пры гэтым загінула некалькі дзясяткаў чалавек[19].
  • 31 студзеня — азэрбайджанцы разгортваюць масавы наступ з прымяненьнем цяжкіх узбраеньняў[23].
  • У пачатку лютага — красавіку азэрбайджанскія населеныя пункты Карадаглы Мартунінскага раёну і Агдабан Кельбаджарскага раёну былі захопленыя армянамі, а іхняе насельніцтва выгнана, што прывяло да гібелі прынамсі 99 грамадзянскіх асобаў, а 140 чалавек атрымалі раненьні.
 
Воі Сіл самаабароны НКР на перадавой. Жнівень 1992, Лачынскі калідор
  • 10 лютага — армянскія ўзброеныя сілы занялі азэрбайджанскую вёску Малыбейлі. Наконадні над вёскай былі раскіданыя ўлёткі, у якіх жыхарам і ўзброеным сілам Азэрбайджану прапаноўвалі пакінуць сяло па калідоры, які пакінулі армянскія УС, але з умовай здачы зброі. Прапанова была праігнараваная[24].
  • 14 лютага — канфіскацыя 7 вэрталётаў і стварэньне на іхняй базе азэрбайджанскай вэрталётнай эскадрыльлі.
  • 19 лютага — азэрбайджанскія вэрталёты ўпершыню зьявіліся над полем бою, нанёсшы ўдар па армянскіх пазыцыях ля сяла Карагалы; пілятавалі машыны савецкія лётчыкі, якія перайшлі на бок Азэрбайджану[19].
  • 25—26 лютага — армянскія ўзброеныя фармаваньні захапілі горад Хаджалы; за гэтым пачалося масавае забойства мірных жыхароў, якое ў шэрагу крыніц характарызуецца як самае буйное і жорсткае кровапраліцьце за час Карабаскай вайны[25]
  • 2 сакавіка — у Лёндане былі забітыя чачэнцы Руслан і Назарбэк Уцыевы (першы зьяўляўся намесьнікам вайсковай рады самаабвешчанай рэспублікі Ічкерыі). Паводле газэты «Коммерсант», забойства было зьдзейсьненае армянскай выведкай[26]. Браты мелі заданьне чачэнскага ўраду правесьці перамовы аб друкаваньні чачэнскіх грошаў і пашпартоў, а таксама дамовіцца аб пастаўках 2 тысячаў партатыўных ракетаў «Стынгер» тыпу «зямля — паветра» для Азэрбайджану[26][27].
  • 3 сакавіка — ля вёскі Гюлістан быў падбіты расейскі вайскова-транспартны верталёт Мі-26, які накіроўваўся ў Ерэван. На ягоным борце знаходзіліся жанчыны і дзеці. Загінулі 16 чалавек.
  • 21 сакавіка было складзенае тыднёвае замірэньне, у дзень заканчэньня якога 28 сакавіка азэрбайджанскі бок распачаў самы буйны з пачатку году наступ на Сьцепанакерт. Наступ пачаўся з нападу азэрбайджанскай арміі на пасты сіл НКР з боку вёскі Джангасан, якая знаходзіцца над вёскай Кіркіжан (фактычна прадмесьце Сьцепанакерту). На наступны дзень 29 сакавіка пачаўся масаваны абстрэл Сьцепанакерту, жыхары якога перабраліся ў падвалы сваіх дамоў. За час бою па горадзе з Шушы з установак «Град» была выпушчана рэкордная на той момант колькасьць снарадаў — 163. Зь вёскі Джангасан быў абстраляны сьцепанакерцкі аэрапорт ля Хаджалы, 12 снарадаў «Граду» разарваліся на ўзьлётнай паласе. 29 сакавіка азэрбайджанцам удалося заняць пазыцыі ў непасрэднай блізкасьці ад Сьцепанакерту, але ўжо да ночы пасты пад Сьцепанакертам былі армянамі адбітыя. Пасьля вяртаньня армянскіх сілаў на зыходныя пазыцыі азэрбайджанскае кіраўніцтва ў асобе прэм’ер-міністра Гасана Гасанава, зьвязаўшыся зь міністрам замежных справаў НКР Армэнам Ісагулавым, папрасіла міру, у выніку якога 30 сакавіка а 2:30 ночы бой спыніўся. Па заканчэньні двухдзённага бою страты сілаў НКР склалі — 8 забітых, 28 параненых. Удзельнікі бою абвясьцілі, што азэрбайджанцы панесьлі страты — больш за 150 чалавек[28].
  • 30 сакавіка — у кар’еры на нэўтральнай паласе паміж пагранічнымі пастамі Аскеранскага раёну НКР і Агдамскага раёну Азэрбайджану пры пасярэдніцтве Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа у асобе грамадзяніна Швайцарыі Франсуа Бэлёна адбыўся самы значны на той момант па колькасьці абмен закладнікамі. З боку НКР было перададзена 15 азэрбайджанскіх закладнікаў і 7 трупаў, у адваротным кірунку рушыла 10 армянскіх закладнікаў[28].
  • 1 красавіка — зьяўляюцца паведамленьні вайсковага кіраўніцтва НКР пра тое, што ў Агдаме, Таўскім і Лачынскім раёнах зьявіліся першыя турэцкія ўзброеныя аддзелы колькасьцю да 50 чалавек[28].
  • 4 красавіка — у сувязі з прыбыцьцём у Сьцепанакерт дарадцы міністра замежных справаў Іран Бэзада Мазахіры ўсталявалася адноснае зацішша[28].
  • 8 красавіка — з аэрадрому Сіталчай, дзе базаваўся 80-й асобны штурмавы авіяполк РФ, Вагіф Курбанаў сагнаў штурмавік Су-25[29].
  • 10 красавіка — азэрбайджанскія вайсковыя фармаваньні захапілі вёску Марага Мардакерцкага раёну, у выніку чаго дзясяткі армянаў былі забітыя[30][31]
  • Травень — армянскія ўзброеныя фармаваньні атакавалі Нахічэвань — азэрбайджанскі экскляў, які мяжуе з Армэніяй, Турэччынай і Іранам[32]. У сваю чаргу пад абстрэл з боку Азэрбайджану патрапілі тэрыторыі Армэніі[33].
  • 8 траўня — Су-25, які пілятаваў Вагіф Курбанавым, упершыню пачаў бамбіць Карабах, галоўнай мэтай быў Сьцепанакерт (толькі за два дні бамбёжак у горадзе было забіта 30 і паранена каля 120 мірных жыхароў)[29]. У гэты ж дзень Сьцепанакерт абстралялі чатыры азэрбайджанскія Мі-24, а яшчэ два верталёты атакавалі вёскі Мюрышэн, Аўдур, Гырмызы Базар і Нор шэн Мартунінскага раёну[29].
  • 8-9 траўня — узяцьце армянскімі ўзброенымі фармаваньнямі Шушы, абарону якой, акрамя азэрбайджанскіх фармаваньняў, ажыцьцяўляў таксама чачэнскі баевік Шаміль Басаеў[34][35][36].
  • 9 траўня — баявыя верталёты Азэрбайджану падвергнулі абстрэлу вёску Шош, а штурмавік Курбанава атакаваў і падбіў у паветранай прасторы Армэніі армянскі Як-40, які вывозіў параненых зь Сьцепанакерту. Экіпажу ўдалося пасадзіць самалёт не выпускаючы шасі, і тым самым выратаваць жыцьці пасажыраў. Самалёт пасьля гэтага быў сьпісаны[29].
  • 12 траўня — невядомыя баевікі зьбілі расейскі Мі-26, які рухаўся з Вазіяні (Грузія) у Нахічэвань (Азэрбайджан)[29].
  • 18 траўня
    • у сувязі з нападамі армянскіх сілаў на Нахічэвань Турэччына папярэдзіла Армэнію пра тое, што «стан рэчаў, дасягнуты ўжываньнем сілы, непрымальны»[32].
    • армянскія ўзброеныя фармаваньні захапілі і спалілі горад Лачын, адкрыўшы калідор для злучэньня Карабаху і Армэніі. Сталі магчымыя гаспадарчыя і вайсковыя пастаўкі з Армэніі проста ў Карабах. Азэрбайджанскае насельніцтва раёну было выгнанае[34].
    • Су-25 Курбанава чатыры разы адбамбіў па горадзе Мартуні, ягоныя дзеяньні падтрымлівалі і верталётчыкі, якія нанесьлі па горадзе ракетны ўдар[29].
  • 19 траўня — азэрбайджанскія верталёты абстралялі вёскі Марага і Чайлу Мардакерцкага раёну, а Су-25 у сваю чаргу бамбаваў сёлы Атэрк і Заглі[37].
  • 20 траўня
    • галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі СНД маршал Шапашнікаў заявіў, што ўдзел трэцяга боку ў канфлікце можа прывесьці да Трэцяй сусьветнай вайны. На думку Майкла Круасана, гэта заява прагучала ў адказ на заяву Турэччыны ад 18 траўня і была заснаваная на ўмовах Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, заключанай паміж Расеяй, Армэніяй і яшчэ чатырма рэспублікамі былога СССР 15 траўня ў Ташкенце[32].
    • чатыры Мі-24 зьдзейсьнілі рэйд у Шаўмянаўскі раён. Іхнімі мэтамі былі армянскія вёскі Бузлук, Манашыд і Эркедж[37].
  • 25-26 траўня — Су-25 Курбанава з эскадрыльляй Мі-24 бамбавалі места Мартуні і вёскі Бузлук і Манашыд[37].
  • 9-10 чэрвеня — ва ўмовах ціску, подкупаў, дамаўленьняў і нават узброеных нападаў з боку азэрбайджанцаў пачалася экстраная эвакуацыя авіятэхнікі ў Расею. Асноўная частка была вывезена, але сёе-тое дасталася і азэрбайджанцам. На аэрадроме ў Насосным было захоплена некалькі (паводле некаторых зьвестак, 30) самалётаў МіГ-25ПД, немалую ролю ў гэтым адыграў Уладзімер Краўцоў, які займаўся расфармаваньнем палка СПА, а крыху пазьней стаў камандуючым ВПС Азэрбайджану. Такім жа чынам паступіў намесьнік камандзіра разьведвальнага авіяпалка, раскватараванага ў Даляры, падпалкоўнік Аляксандар Плеша: магчыма, ён паведаміў пра намер перагонкі ў Расею, за што пазьней атрымаў пасаду камандзіра эскадрыльлі ў азэрбайджанскіх ВПС. Так ці інакш, 9 чэрвеня на аэрадром уварваліся ўзброеныя азэрбайджанцы, блякаваўшы ўзьлётна-пасадачную паласу, і сарвалі перагон самалётаў. У выніку гэтай акцыі азэрбайджанцамі было захоплена 16 самалётаў: 5 МіГ-25РБ і 11 Су-24МР. Таксама паведамлялася пра захоплены Іл-76, дасланы для забесьпячэньня эвакуацыі[37].
  • 12 чэрвеня — летні наступ азэрбайджанскіх войскаў: усталяваны кантроль над Шаўмянаўскім раёнам і часткай Мардакерцкага і Аскеранскага раёнаў НКР. Азэрбайджанскія сілы ўшчыльную наблізіліся да райцэнтру Аскеран. Армянскі бок тлумачыў імклівасьць азэрбайджанскага наступленьня перадачай Азэрбайджану вайсковым кіраўніцтвам РФ 100 танкаў і ўдзелам расейскіх вайскоўцаў у баявых апэрацыях, што адмаўляюць міністэрства абароны Азэрбайджана і Расеі[33]. Пазьней наступ быў спынены, армянскія сілы здолелі адбіць вёскі Сархавэнд і Кічан, якія маюць стратэгічнае значэньне. Пры вяртаньні пад армянскі кантроль Сархавэнду было захоплена 10 адзінак азэрбайджанскай бронетэхнікі (танкі Т-72 і БТР), армянскім бокам было забіта да 200 ваеннаслужачых праціўніка, прычым большасьць з загінуўшых — славяне[33].
  • 13 чэрвеня — Су-25 быў зьбіты, армянскае тэлебачаньне паказала аскепкі, сярод якіх вылучаўся кіль самалёта з намаляваным азэрбайджанскім сьцяжком. Пілёт Вагіф Курбанаў загінуў, пазьней лётчык быў пасьмяротна ўганараваны званьне «Герой Азэрбайджану».
  • 18 ліпеня — камандзір зэнітнай устаноўкі ЗП-23/02 падбіў адзін з 2-х нізкалётаючых азэрбайджанскіх Су-24, якія спрабавалі зьнішчыць батарэю армянскіх гаўбіц Д-30. Пілёт катапультаваўся і на плыце сышоў на азэрбайджанскі бок; лётчыкам быў расейскі падпалкоўнік, які да гэтага ваяваў у Аўганістане, лёс другога чальца экіпажу невядомы[38].
  • Жнівень — пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі азэрбайджанскія сілы разграмілі армянскую групоўку, адкінуўшы яе далёка ад Мардакерцкіх вышыняў[38]. У гэтым жа месяцы азэрбайджанскія самалёты, акрамя звычайных бомб, пачалі скідаць рассейвальныя бомбавыя кантэйнеры РБК-250 і РБК-500 з дробнымі аскепкавымі бомбамі. РБК забясьпечвала накрыцьцё вялікай плошчы — гарадзкога кварталу, вясковай вуліцы[39]. У жніўні адзначана таксама першае прымяненьне армянамі некалькіх Мі-24[38].
  • 8 жніўня — правёўшы манэўр, пара азэрбайджанскіх верталётаў, прайшоўшы на малой вышыні ў раёне Мардакерцкіх вышыняў, падбілі трафэйную ЗП-23/02, змантаваную на базе «Ўралу», а празь некалькі дзён устаноўку дабілі. Неўзабаве па Лачынскім калідоры зь Ерэвану ў Карабах прыбылі восем 57-мм зэнітак З-60. Дзьве гарматы былі перакінутыя на Мардакерцкія вышыні, адна амаль адразу была зьнішчаная азэрбайджанскім Мі-24. Аднак добра падрыхтаваны разьлік ЗП-23/02 зьнішчыў у гэтым жа баі іншы Мі-24[38].
  • 14 жніўня — прэзыдыюм Вярхоўнага Савету НКР увёў ваеннае становішча на тэрыторыі рэспублікі і абвясьціў усеагульную мабілізацыю мужчын ва ўзросьце ад 18 да 45 гадоў, адначасова зьвярнуўшыся да прэзыдэнта Армэніі Лявона Тэр-Пэтрасяна з просьбай садзейнічаць вяртаньню ўсіх падпадаючых пад мабілізацыю грамадзянаў НКР, якія знаходзяцца ў Армэніі[40].
  • 20 жніўня — у ходзе баёў у Мардакерцкім раёне азэрбайджанцы страцілі яшчэ адзін самалёт, зэнітным агнём быў зьбіты МіГ-25ПД, у кабіне якога сядзеў лётчык-зьнішчальнік Юры Белічэнка. Пілёт катапультаваўся і патрапіў у палон, пасьля чаго быў дастаўлены ў Міністэрства бясьпекі Нагорнага Карабаху, дзе яго на прэс-канфэрэнцыі для замежных журналістаў прадэманстравалі ў якасьці прыкладу выкарыстаньня Азэрбайджанам наймітаў[38].
  • 23 жніўня — тры Су-25 бамбілі Сьцепанакерт. Адна з 500-кіляграмовых бомбаў трапіла ў будынак гатэлю, дзе жылі ўцекачы з Мардакерцкага раёну — загінулі 14 чалавек[39].
  • 31 жніўня — азэрбайджанскай авіяцыяй на сталіцу Нагорнага Карабаху было скінута 20 рассейвальных бомбавых кантэйнэраў (РБК), у выніку гэтага налёту загінула 16 і быў паранены 121 чалавек[39].
  • Верасень — азэрбайджанцы заявілі пра зьбіты армянскі Мі-24[38].
  • 4 верасьня — паведамлялася, што армяне пры дапамозе ПЗРК зьбілі МіГ-21, лётчык трапіў у палон[38].
  • 18 верасьня — быў зьбіты чарговы азэрбайджанскі верталёт Мі-24[38].
  • верасень-кастрычнік — беспасьпяховая спроба азэрбайджанскай арміі на чале з Сурэтам Гусейнавым[41] перарэзаць Лачынскі калідор.
  • 10 кастрычніка — азэрбайджанскія ВПС страцілі другі Су-25, які быў зьбіты ў раёне вёскі Малібэйлі пасьля нанесенага ім удару па Сьцепанакерце. Ад пілёта, які не пасьпеў катапультавацца, практычна нічога не засталося, па абрыўках дакумэнтаў атрымалася вызначыць толькі імя — Аляксандар[39].
  • 24 кастрычніка — сэнат ЗША прыняў папраўку да «Акту ў падтрымку свабоды», якая забараняла аказаньне амэрыканскай дапамогі Азэрбайджану да тае пары, пакуль Азэрбайджан ня спыніць блякаду і ваенныя дзеяньні супраць Армэніі і Нагорнага Карабаху. Паводле некаторых крыніц, папраўка была прынята пад ціскам армянскага лобі[42][43][44][45].
  • 12 лістапада — азэрбайджанцы зьбілі другі Мі-24[38].
  • 17 лістапада — разгортваецца наступ арміі НКР па лініі Кічан — Вагуас, адбываецца рашучы пералом у вайне на карысьць армян.
  • 7 сьнежня — паводле заходніх зьвестак, азэрбайджанцы ад зэнітнага агню ў Мартунінскім раёне страцілі Мі-24 і чарговы Су-25. Усяго да пачатку 1993 году ў Азэрбайджану з 14 атрыманых заставалася 8 Мі-24, а ў Армэніі 11 з 13[39].
 
Унутрана перамешчаныя азэрбайджанцы з Карабаху. 1993 год
  • 15 студзеня — СПА армян Нагорнага Карабаху зьбіла азэрбайджанскі МіГ-21[39].
  • 27 сакавіка — пачатак армянскага наступу на Кельбаджар.
  • 3 красавіка — узяцьце гораду Кельбаджару.
  • 5 красавіка — армянскія фармаваньні выйшлі да Амарскага перавалу. Азэрбайджанскія войскі зь вялікімі стратамі перайшлі Мураўдаскі горны хрыбет, пакінуўшы ўсю тэрыторыю Кельбаджарскага раёну. Армяне занялі перакрыжаваньне, які злучае Кельбаджар з Гянджой.
  • 27 чэрвеня — армянскія фармаваньні занялі горад Мардакерт.
  • 23 ліпеня — армянскія фармаваньні пасьля 40-дзённых баёў захапілі Агдам.
  • 19 жніўня — тры азэрбайджанскія самалёты нанесьлі ўдар па горадзе Капан (поўдзень Армэніі), забіўшы пры налёце 10 чалавек. У наступныя дні аб’ектамі нападаў сталі населеныя пункты Мартунінскага і Гадруцкага раёнаў НКР[46].
  • 22 жніўня — армянскі батальён узяў горад Фізулі(ru)[47].
  • 23-25 жніўня — армянскія фармаваньні ўвайшлі ў раённы цэнтар Джэбраіл і ўзялі пад кантроль тэрыторыю аднайменнага раёну.
  • 31 жніўня — 1 верасьня — армянскія фармаваньні занялі горад Кубатлы, у ходзе баёў за горад быў зьбіты азэрбайджанскі Мі-24[46].
  • Жнівень-верасень — расейскі пасярэднік Уладзімер Казіміраў дамагаецца часовага спыненьня агню, падоўжанага пазьней да лістападу. Гейдар Аліеў сустракае расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына і адмаўляецца ад вырашэньня канфлікту ваенным шляхам. У Маскве праходзяць перамовы паміж азэрбайджанскімі ўладамі і прадстаўнікамі Нагорнага Карабаху[48]
  • Кастрычнік — Азэрбайджан, пачынаючы новы наступ, парушае рэжым спыненьня агню, сілы карабаскіх армянаў адбіваюць наступ, пасьля чаго пераходзяць у контранаступленьне ў паўднёва-заходнім кірунку[48].
  • 23-24 кастрычніка — армянскія фармаваньні перайшлі ў контранаступленьне на паўднёвым кірунку фронту. Узяты стратэгічна важны пункт — Гарадзіз. Заняўшы яго, армянскія фармаваньні ізалявалі ад Азэрбайджану Зангеланскі раён і часткі Джэбраільскага і Кубатлінскага раёнаў.
  • 28 кастрычніка — армянскія фармаваньні пры падтрымцы танкавага батальёну (25 танкаў) занялі чыгуначную станцыю Мінджэвань.
  • 1 лістапада — армянскія фармаваньні ўзялі пад свой кантроль райцэнтар Зангелан разам з сумежнымі населенымі пунктамі. Зангеланскі полк азэрбайджанскай арміі пераправіўся праз Аракс у Іран.
 
Контуры тэрыторыі, кантраляванай НКР на момант падпісаньня пагадненьня аб спыненьні агню 1994 году, накладзеныя на контуры тэрыторыі, на якой была абвешчана НКР у верасьні 1991 году

У 1994 годзе ўпершыню адзначанае зьяўленьне баявых самалётаў у Армэніі. Расея ў рамках вайсковага супрацоўніцтва СНД перадала Армэніі чатыры Су-25, адзін зь якіх, паводле заявы армянскага боку, быў зьбіты праціўнікам[46].

  • 6 студзеня — азэрбайджанская армія(ru) заняла чыгуначную станцыю Гарадзіз[49].
  • 18 студзеня — заходняя прэса паведамляе, што ў гэты дзень армяне зьнішчылі ўласны Су-22. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра адно і тое ж здарэньне, і зьбіты быў усё ж такі Су-25[46].
  • 20 студзеня — дзьве з трох задзейнічаных на Кельбаджарскім кірунку брыгадаў азэрбайджанскай арміі прарвалі лінію фронту і занялі 14 населеных пунктаў Кельбаджарскага раёну, выйшаўшы да шашы Мардакерт — Кельбаджар.
  • 23 студзеня — армянскія баявыя верталёты нанесьлі ўдар па азэрбайджанскім населеным пункце. У гэты ж дзень пара азэрбайджанскіх самалётаў бамбіла пазыцыі армянаў, якія паведамілі пра зьнішчэньне аднаго Су-25. Азэрбайджан абверг гэтае паведамленьне[46].
  • 12-18 лютага — Бітва за Амарскі перавал.
 
адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Нагорна-Карабаскай Рэспублікі. Адзначаныя часткі Шаўмянаўскага, Мардакерцкага і Мартунінскага раёнаў НКР, кантраляваныя Азэрбайджанам.
  • 15 лютага — азэрбайджанцы бяруць назад Гарадзіз і частку Фізулінскага раёну (без г. Фізулі)[50].
  • 17 лютага — пры суправаджэньні выведніка Су-24МР над Ведзяніскім раёнам Армэніі быў зьбіты МіГ-21. Пілот трапіў у палон[46].
  • Люты — армянскае міністэрства абароны заявіла, што каля Вардэнісу зьбіты азэрбайджанскі Су-25 і захоплены найміт з Кыргыстану, Марат Ішкіновіч[51].
  • 17 сакавіка — каля Сьцепанакерту армянскія ўзброеныя сілы зьбілі вайскова-транспартны самалёт C-130 Hercules іранскіх ВПС, які перавозіў з Масквы ў Тэгеран сем’і іранскіх дыпляматаў. Загінулі 19 пасажыраў (усе — жанчыны і дзеці) і 13 чальцоў экіпажу[52].
  • 25 сакавіка — два азэрбайджанскія самалёты скінулі рассейвальныя бомбавыя кантэйнеры (РБК) на пазыцыі армянаў каля Гарадзізу, прычым пацярпелі і азэрбайджанскія жаўнеры. У той жа дзень СПА НКР перашкодзіла налёту на Сьцепанакерт[46].
  • 10 красавіка — армянскія фармаваньні пачалі Церцерскую апэрацыю. На асноўным участку наступленьня былі кінутыя ў бой каля 1500 вайскоўцаў і 30 адзінак бронетэхнікі (17 танкаў) са складу Сьцепанакерцкага мабільнага палка й іншых частак Арміі абароны НКР, падтрыманыя агнём ствольнай і рэактыўнай артылерыі. Азэрбайджанскія войскі пад камандаваньнем генэрала Эльбруса Аруджава, абапіраючыся на ўмацаваны раён г. Церцер, аказалі ўпартае супраціўленьне. У гэты ж дзень азэрбайджанскі самалёт Су-25 скінуў на Сьцепанакерт тры бомбы і адну РБК-500 з шарыкавым запаўненьнем[46].
  • 12 красавіка — два азэрбайджанскія самалёты зноў бамбілі Сьцепанакерт, забіўшы дваіх і параніўшы 38 чалавек. Адзін з самалётаў быў зьбіты каля вёскі Чыла. Лётчык катапультаваўся і вярнуўся на базу. Азэрбайджанскі бок заявіў, што крушэньне адбылося з прычыны аварыі над уласнай тэрыторыяй.
  • 14 красавіка — рада кіраўнікоў дзяржаваў СНД з ініцыятывы Расеі зь непасрэдным удзелам прэзыдэнтаў Азэрбайджану і Армэніі прыняў Заяву з выразнай пастаноўкай пытаньня аб спыненьні агню як неадкладнай патрэбы ўрэгуляваньня ў Карабаху. Такі дакумэнт быў прыняты РКД па Карабаху ўпершыню[53].
  • 23 красавіка — група зь сямі азэрбайджанскіх самалётаў нанесла магутны ўдар па сталіцы НКР, аднак адзін зь іх быў зьбіты СПА Сьцепанакерту[46].
  • 16 красавіка — 6 траўня — армянскае камандаваньне ў выніку бесьперапынных нападаў на Церцерскім фронце, увёўшы ў дзеяньне сілы 5-й мотастралковай брыгады і асобнага мотастралковага батальёну «Тыгран Мец», вымусіла азэрбайджанскія падразьдзяленьні адступаць. Пад кантроль армянскіх фармаваньняў перайшлі ўчасткі тэрыторыі зь некалькімі населенымі пунктамі на поўнач ад г. Агдаму і на захад ад г. Церцеру. Страты абодвух бакоў у канчатковай фазе ваенных дзеяньняў былі істотнымі. Так, толькі за тыдзень (14-21 красавіка) страты азэрбайджанскай арміі на Церцерскім кірунку склалі да 2000 ваеннаслужачых (600 забітымі). Армянскія фармаваньні захапілі 28 адзінак бронетэхнікі — 8 танкаў, 5 БМП, 15 бронемашын.

Спыненьне вагню

рэдагаваць
  • 5 траўня — з ініцыятывы Міжпарлямэнцкай Асамблеі СНД, парлямэнту Кыргыстану, Фэдэральнага Сходу і Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі праведзеная сустрэча, паводле вынікаў якой прадстаўнікі Мілі Меджліса Азэрбайджану, Вярхоўнага Савету Армэніі і Нагорнага Карабаху[53] падпісалі Бішкецкі пратакол з заклікам спыніць агонь у ноч з 8 на 9 траўня 1994 году[54].
  • 9 траўня — паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Нагорным Карабаху Ўладзімер Казіміраў падрыхтаваў «Пагадненьне аб бестэрміновым спыненьні агню», якое ў гэты ж дзень у Баку падпісаў ад Азэрбайджану міністар абароны Мамедрафі Мамедаў.
  • 10 траўня — «Пагадненьне» ў Ерэване падпісаў ад Армэніі міністар абароны Серж Саргсян.
  • 11 траўня — «Пагадненьне» ў Сьцепанакерце падпісаў Камандуючы арміяй Нагорнага Карабаху Самвэл Бабаян. «Пагадненьне» ўступіла ў сілу апоўначы 12 траўня 1994 году.

«Замарожваньне» канфлікту, фактычная незалежнасьць Нагорна-Карабаскай Рэспублікі ад Азэрбайджану і ейны кантроль над паўднёва-заходняй часткаю заяўленай тэрыторыі Азэрбайджану ўсутыч да граніцы з Іранам, што складае блізу 13,4% (11 722 км²) усяе тэрыторыі колішняй Азэрбайджанскай ССР; сюды ўваходзіць каля 92,5 % тэрыторыі колішняй Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці і гэтак званая «зона бясьпекі»: пяць прылеглых да Нагорнага Карабаху раёнаў (Кельбаджарскі, Лачынскі, Кубатлінскі, Джэбраільскі і Зангеланскі) і значная частка яшчэ двух раёнаў (Агдамскі і Фізулінскі). Пяць азэрбайджанскіх анкляваў (Кяркі, Юхары Аскіпара, Асаджы Аскіпара, Бархударлы, Сафулу) пад кантролем Армэніі.

Зь іншага боку, 15 % заяўленай тэрыторыі Нагорна-Карабаскай Рэспублікі кантралуюцца Азэрбайджанам: часткі Мартунінскага, Мартакерцкага і Шаўмянаўскага раёнаў НКР.

Паводле розных ацэнак, страты армянскага боку склалі ад 5 да 6 тысячаў чалавек забітымі, уключна з цывільным насельніцтвам. Страты азэрбайджанскага боку ацэньваюцца ад 20 да 30 тысячаў чалавек.

Падчас вайны было зьнішчанае мноства помнікаў армянскай архітэктуры ў Нагорным Карабаху, зь іх цалкам зьнішчаныя Егезарскі манастыр і 21 царква[55].

  1. ^ а б в г Мелик-Шахназаров, Арсен Нагорный Карабах: факты против лжи. Глава 14. Война и мифы (рас.) Сумгаит.инфо Праверана 30 траўня 2017 г.
  2. ^ а б в de Waal 2003. С. 285.
  3. ^  Bertsch, Gary Crossroads and Conflict: Security and Foreign Policy in the Caucasus and Central Asia. — London: Routledge, 1999. — С. 297. — ISBN 0-415-92273-9
  4. ^ Jack Mulcaire. Face Off: The Coming War between Armenia and Azerbaijan (анг.) // The National Interest, 9 красавіка 2015 г. Праверана 30 траўня 2017 г.
  5. ^  Griffin, Nicholas -A Journey to the Land Between Christianity and Islam. — Chicago: University of Chicago Press, 2004. — С. 185—186. — ISBN 0-226-30859-6
  6. ^ Taarnby 2008. С. 6.
  7. ^ Levon Chorbajian, Patrick Donabedian, Claude Mutafian The Caucasian Knot: The History and Geopolitics of Nagorno-Karabagh. — London: Zed Books, 1994. — С. 13—18. — ISBN 1-85649-288-5
  8. ^ а б в г д е ё ж з Храмчихин, Александр (15 студзеня 2010) На кавказских фронтах – ситуация патовая. Пока… (рас.). Независимое военное обозрение. Праверана 30 траўня 2017 г.
  9. ^ а б в Mikhail Barabanov. Nagorno-Karabakh: Shift in the Military Balance  (анг.) // Moscow Defense Brief. — Centre for Analysis of Strategies and Technologies, 2008. — В. 2.
  10. ^ Winds of Change in Nagorno Karabakh. Euronews (28 лістапада 2009). Праверана 30 траўня 2017 г. [web.archive.org Архіўная копія] ад 6 сьнежня 2011 г.
  11. ^ а б Ohanian, Karine (12 траўня 2004) Investigation: Karabakh: Missing in Action - Alive or Dead? (анг.) Institute for War & Peace Reporting Праверана 30 траўня 2017 г.
  12. ^ а б Von Hans Haider. (2 студзеня 2013) Gefährliche Töne im «Frozen War» (ням.). Wiener Zeitung. Праверана 30 траўня 2017 г.
  13. ^ Академия Наук Армянской ССР. «Нагорный Карабах». Историческая справка, стр. 33(95). Изд-во АН Армянской ССР
  14. ^ Svante E. Cornell. The Nagorno-Karabakh Conflict. Report No 46, Department of East European Studies, Uppsala University, 1999
  15. ^ Vladislav Martinovich Zubok A failed empire: the Soviet Union in the Cold War from Stalin to Gorbachev. — UNC Press, 2007. — С. 58. — 467 с. — ISBN 0807830984, ISBN 9780807830987
  16. ^ Б.Ельцын, А.Муталібаў, Н.Назарбаеў, Л.Тэр-Пэтрасян. Сумеснае камюніке ад 23 верасьня 1991 г. «Аб выніках пасярэдніцкай місіі Б.Ельцына і Н.Назарбаева» (рас.) // Уладзімер Казіміраў, 2004 г. Праверана 1 траўня 2017 г.
  17. ^ Б.Ельцын, А.Муталібаў, Н.Назарбаеў, Л.Тэр-Пэтрасян. Сумеснае камюніке ад 23 верасьня 1991 г. «Аб выніках пасярэдніцкай місіі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Барыса Ельцына і прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева» (анг.) // «Міратворац ААН», 2014 г. Праверана 1 траўня 2017 г.
  18. ^ а б в Группа Российских Войск в Закавказье (ГРВЗ)
  19. ^ а б в Журнал «АвиаМастер» № 6/2000 г. «Воздушная война в Нагорном Карабахе» стр 3
  20. ^ а б Юрий Гирченко, «Армия Государства, которого нет»
  21. ^ .Юрий Гирченко, «Армия Государства, которого нет»
  22. ^ Известия. 14.05.2004. ХРОНИКА ВОЙНЫ ЗА КАРАБАХ
  23. ^ Мяло, Ксения Григорьевна. «Россия и последние войны XX века (1989—2000)»
  24. ^ Иван Гранкин Война в Карабахе // Независимая газета. — 19.02.1992. — № 33 (204).
  25. ^ Human Rights Watch / Helsinki Azerbaijan: Seven Years of Conflict in Nagorno-Karabakh. — New York · Washington · Los Angeles · London · Brussels: 1994. — С. 6. — ISBN 1-56432-142-8 (анг.)
  26. ^ а б Газета «Коммерсантъ» № 234 (457) от 04.12.1993
  27. ^ Николай Гродненский. «Первая чеченская: История вооружённого конфликта» стр-ца 154 ISBN 978-985-513-326-2
  28. ^ а б в г «Коммерсантъ» // Весеннее оживление в Нагорном Карабахе // № 114 (114) от 06.04.1992
  29. ^ а б в г д е [Жирохов Михаил «Воздушная война в Нагорном Карабахе» (журнал Авиамастер № 6/2000 г. стр4)
  30. ^ Русская служба BBC
  31. ^ .Бачына Парлямэнту Злучанага Каралеўства
  32. ^ а б в Michael P. Croissant The Armenia-Azerbaijan conflict: causes and implications p. 81 [1]
  33. ^ а б в «Коммерсантъ» // Карабах снова стал армяно-азербайджанским // № 125 (125) от 22.06.1992
  34. ^ а б Де Ваал // Черный сад. Глава 11. Август 1991 — май 1992 гг
  35. ^ БАСАЕВ: ОТ БУНТАРСТВА К ЭКСТРЕМИЗМУ
  36. ^ Nicholas Griffin // Caucasus: a journey to the land between Christianity and Islam //стр 185 (240) University of Chicago Press, 2004 ISBN 0226308596, 9780226308593 [2]
  37. ^ а б в г [Жирохов Михаил «Воздушная война в Нагорном Карабахе» (журнал Авиамастер № 6/2000 г. стр5)
  38. ^ а б в г д е ё ж з Жирохов Михаил «Воздушная война в Нагорном Карабахе»(журнал Авиамастер № 6//2000 г. стр6)
  39. ^ а б в г д е Жирохов Михаил «Воздушная война в Нагорном Карабахе»(журнал Авиамастер № 6//2000 г. стр7)
  40. ^ Азербайджан развивает наступление. В Нагорном Карабахе объявлена мобилизация // Независимая газета. — 14.08.1992. — № 184. — С. 1-2.
  41. ^ Гейдар Алиев, «В самые сложные моменты я опирался на свой народ»
  42. ^ Svante E. Cornell Small nations and great powers: a study of ethnopolitical conflict in the Caucasus. — Routledge, 2001. — С. 368. — 480 с. — ISBN 0700711627, ISBN 9780700711628
  43. ^ F. Stephen Larrabee, Ian O. Lesser Turkish foreign policy in an age of uncertainty. — Center for Middle East Public Policy (Rand Corporation), 2003. — С. 116. — 218 с.
  44. ^ Thomas De Waal Black garden: Armenia and Azerbaijan through peace and war. — NYU Press, 2003. — С. 234, 276. — 337 с. — ISBN 0814719457, ISBN 9780814719459
  45. ^ Heather S. Gregg Divided They Conquer: The Success of Armenian Ethnic Lobbies in the United States. — Inter-University Committee on International Migration, 2002. — С. 22. — 35 с.
  46. ^ а б в г д е ё ж з Жирохов Михаил «Воздушная война в Нагорном Карабахе»(журнал Авиамастер № 6//2000 г. стр. 8)
  47. ^ [3]
  48. ^ а б Radio free Europe|Radio Liberty // Nagorno-Karabakh: Timeline Of The Long Road To Peace
  49. ^ Thomas De Waal. Black Garden: Armenia and Azerbaijan Through Peace and War // NYU Press, 2003, ISBN 0-8147-1945-7, 9780814719459. PP. 179, 244
  50. ^ Владимир Ступишин, «МОЯ МИССИЯ В АРМЕНИИ. 1992—1994. Воспоминания первого посла России»
  51. ^ «Azerbaijan: Seven years of conflict in Nagorno-Karabakh Human rights documents»(том 1245). Изд-во Human Rights Watch, 1994 г. ISBN 1564321428, 9781564321428 стр 108 (118)
  52. ^ Инцидент с иранским C-130
  53. ^ а б В. Н. Казимиров Мир Карабаху (к анатомии урегулирования). Бишкекский протокол
  54. ^ Бишкекский протокол
  55. ^ Bevan, Robert (2006) Cultural Cleansing. Who Remembers the Armenians? (анг.) Праверана 30 траўня 2017 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2017 г.

Літаратура

рэдагаваць
  •  de Waal, Thomas Black Garden: Armenia and Azerbaijan Through Peace and War. — New York: New York University Press, 2003. — ISBN 9780814719459
  •  Taarnby, Michael [The-Mujahedin-in-Nagorno-Karabakh-A-Case-Study-in-the-Evolution-of-Global-Jihad The Mujahedin in Nagorno-Karabakh: A Case Study in the Evolution of Global Jihad]. — Real Instituto Elcano, 2008.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць