Джэбраільскі раён

раён Азэрбайджану

Джэбраільскі раён (па-азэрбайджанску: Cəbrayıl rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[2]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.

Джэбраільскі раён
Cəbrayıl rayonu
Агульныя зьвесткі
Краіна Азэрбайджан
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Джэбраіл
Дата ўтварэньня 1930
Насельніцтва
  • 80 800 чал.[1]
Плошча 1 050 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 434 м
Месцазнаходжаньне Джэбраільскага раёну
Джэбраільскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 AZ-CAB
Тэлефонны код 994 26
Паштовыя індэксы AZ 1400
Код аўтам. нумароў 14
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны цэнтар — горад Джэбраіл.

Славутасьці

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну паміж вёскай Худафэрын (Худаярлы) і пасёлкам Кумрак разьмешчаны сярэднявечныя Худафэрынскія масты. У горадзе Джэбраіл да вайны знаходзілася лазьня Султана Алахвэрдзі, у сяле Худафэрын — круглая і васьмікутная грабніцы XIX стагодзьдзя, у сяле Шыхляр — круглая грабніца XIV стагодзьдзя.

 
Від на пабудаваны ў XII стагодзьдзі 15-пралётны Худафэрынскі мост і сяло Худафэрын з боку Ірану. 2006 год