Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць

Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць (коратка: НКАВ, або Нагорны Карабах) — аўтаномная вобласьць на поўдні СССР, на поўдні Закаўказьзя і ў складзе Азэрбайджанскае ССР. Плошча НКАВ 4,4 тыс. км². НКАВ была заснаваная 7 ліпеня 1923 г.

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 174 000 чал., зь іх мяшчан 48%. Насельнікі НКАВ — азэрбайджанцы, армяне, расейцы й інш.

Земскі падзел рэдагаваць

Нагорна-Карабаская АВ ня мела абласьцей.

НКАВ мела 4 месты. Сталіца — Сьцяпанакерт.

Краявід рэдагаваць

НКАВ была разьмешчаная ў гарах Малога Каўказу. Надвор’е ў НКАВ было ўмеранае. Сярэдняя цеплыня студзеня ад 3 да —10°C, ліпеня ад 25°C да 10°C. Ападкаў ад 400 да 800 мм у год.

На падоле знаходзіцца паўпустыня, а ў гарах лісьцевыя лясы.

Рэкі — Тэртэр, Хачынчай.

Лясы займалі нязначную частку НКАВ.

Былі запасы руды, мармуру.

Кампартыя рэдагаваць

У НКАВ не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы нагорна-карабаская, а была часткаю 'Камуністычнае партыі Азэрбайджану (коратка КПАз), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.

Гаспадарка рэдагаваць

Пад уладаю бальшавікоў НКАВ не пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Найважнейшай галіной гаспадаркі было земляробства.

Прамысловасьць рэдагаваць

  • выкап з гораў сыравіны каляровае мэталюргіі
  • машынабудаўнічая
  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • тытунёвая
    • вінаробчая
    • кансэрвовая
  • дрэваапрацоўка

Сельская гаспадарка рэдагаваць

Найважнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:

  • збожжавыя
    • пшаніца
    • кукуруза
    • ячмень
  • бульба
  • агародніна
  • цукровыя буракі

Была разьвітая вытворчасьць агародніны і садавіны. Было вінаробства. Мелася пчалярства, зьверагадоўля.

У гарах мелася авечкагадоўля.

Заўвагі рэдагаваць