Кельбаджарскі раён

раён Азэрбайджану

Кельбаджарскі раён (па-азэрбайджанску: Kəlbəcər rayonu) — раён у заходняй частцы Азэрбайджану. Адміністрацыйны цэнтар — горад Кельбаджар.

Кельбаджарскі раён
Kəlbəcər rayonu
Агульныя зьвесткі
Краіна Азэрбайджан
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Кельбаджар
Дата ўтварэньня 1930
Кіраўнік Azər Qocayev[d]
Насельніцтва
  • 43 713 чал. (1989)
Плошча 3 054 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 1961 м
Месцазнаходжаньне Кельбаджарскага раёну
Кельбаджарскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 AZ-KAL
Тэлефонны код 237
Паштовыя індэксы AZ 3200
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

З 1993 году раён кантраляваўся непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[1]. Армянскі батальён колькасьцю 500 чалавек кантраляваў вузкі Амарскі перавал, які зьяўляецца адзіным праходам праз Мураўдаг, і ўсю паўночную мяжу НКР. Гэтыя пазыцыі дазвалялі армянскім сілам весьці назіраньне за перамяшчэньнем азэрбайджанскіх войскаў на поўначы ад Кельбаджару, а таксама з зручнай пазыцыі зьбіваць самалёты. Кельбаджар меў стратэгічнае значэньне як для Армэніі, так і для Нагорнага Карабаху ў забесьпячэньні іх вадой — тут знаходзілася 85% вадазбору краю, а таксама бяруць пачатак рэкі, якія сьцякаюць у Сэван — Апра і Базарчай.

Падчас Другой Карабаскай вайны большая частка раёну вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.