Грэцкая мова

індаэўрапейская мова
(Перанакіравана з «Навагрэцкая мова»)

Грэ́цкая мо́ва (па-грэцку: Ελληνική γλώσσα, Ελληνικά — элініка) — індаэўрапейская мова, на якой цяпер размаўляюць каля 12 мільёнаў чалавек у Грэцыі і на высьпе Кіпр. Грэцкая мова мае адзін з найбагатшых лексыконаў сярод усіх моваў сьвету — каля 600 тыс. словаў.

Грэцкая
Ελληνικά
Ужываецца ў Грэцыі, Кіпры, ЗША, Аўстраліі, Нямеччыне, Альбаніі, Грузіі, Расеі, Украіне, Швэцыі, Італіі, Турэччыне і іншых
Рэгіён Балканы
Колькасьць карыстальнікаў 15 мільёнаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Грэцкія
  Старажытная грэцкая
   Грэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Грэцыі, Кіпры (і ў Эўразьвязе)
Рэгулюецца
Пісьмо грэцкі альфабэт
Коды мовы
ISO 639-1 el
ISO 639-2(Б) gre
ISO 639-2(Т) ell
SIL GRK

Гісторыя

рэдагаваць

Клясычная (або старажытная) і сучасная грэцкая мова досыць моцна адрозьніваюцца, хаця некаторыя дасьледчыкі падкрэсьліваюць вялікае падабенства паміж імі. Ужо з 14 стагодзьдзя да н. э. існавала сыстэма пісьма «лінейная Б» (linear B), якая была ўпершыню расшыфраваная толькі ў 1953 годзе. Пасьля «лінейнай Б» выдзяляюць яшчэ некалькі пэрыядаў у разьвіцьці грэцкай мовы. Падчас гэтак званага элінскага пэрыяду грэцкая мова была фактычна lingua franca для жыхароў Рымскай імпэрыі, а потым — Бізантыі. На ёй была створаная багатая літаратура.

Падчас дамінацыі Атаманскай імпэрыі грэцкая мова апынулася ў заняпадзе і пацярпела шмат зьменаў.

Ад 1834 да 1976 году праводзілася моўная палітыка па ўвядзеньні Καθαρεύουσα (катарэвуса), «правільнай» грэцкай мовы, якая базуецца на клясычнай, але нарэшце ў 1976 годзе Δημοτική (дымотыкі) — народная гаворка — была прызнаная грэцкім урадам як de facto i de jure стандарт сучаснай грэцкай мовы. Катарэвус у адрозьненьне ад народнай гаворкі меў скамплікаваную сыстэму дыякрытыкі: тры тыпы націску (востры, тупы, аблегчаны) і два тыпы асьпірацыі (тонкае і густое), а таксама сымбаль трэма. Дымотыка ж мае толькі адзін дыякрытык для азначэньня націску.

Цягам стагодзьдзяў лексычны склад грэцкай мовы пацярпеў нязначныя зьмены. Шматлікія словы былі запазычаныя ў лаціну, італьянскую, нямецкую, ангельскую ды іншыя мовы. Грэцкая мова зьяўляецца крыніцай міжнароднай грамадзкай і навуковай тэрміналёгіі: «астраномія», «дэмакратыя», «граматыка», «філязофія», «антрапалёгія».

Граматыка

рэдагаваць

Грэцкія назоўнікі маюць пяць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны), тры роды (мужчынскі, жаночы, ніякі) і тры лікі (адзіночны, двайны і множны). У народнай гаворцы (дымотыка) давальны склон практычна не ўжываецца. Дзеясловы маюць чатыры лады , тры станы , тры асобы ды некалькі іншых формаў. Грэцкая мова, у адрозьненьне ад большасьці іншых індаэўрапейскіх моваў, мае сынтэтычны пасіў.

Грэцкі альфабэт і фанэтыка

рэдагаваць

Галоўнае адрозьненьне паміж клясычнай і сучаснай грэцкай фанэтыкай — спрашчэньне сыстэмы галосных гукаў, і зьмена зычных гукаў да фрыкатыўных. У старажытнай грэцкай былі пяць кароткіх галосных, сем даўгіх, і шмат дыфтонгаў. Цяпер жа ў грэцкай мове засталіся 5 галосных. Што датычыць зычных, b, d, g сталі вымаўляцца як [v], [dh], [gh]. А зычныя ph, th, kh страцілі асьпірацыю і сталі вымаўляцца як [f], [th], [kh].

Грэцкі альфабэт мае 24 літары.

літара (назва)Старажытнае вымаўленьнеСучаснае вымаўленьне
Α α (альфа)[a]:як беларускае «а»[a]:як беларускае «а»
Β β (бэта)як беларускае «б»як беларускае «в» (напрыклад, «Альванія»)
Γ γ (гама)як беларускае «г»[ɣ]
Δ δ (дэльта) як беларускае «д»як ангельскае «th» у «the»
Ε ε (эпсілён)як беларускае «э»як беларускае «э»
Ζ ζ (зэта)як «зд» (або нават «дз»)як «з»
Η η (эта)[ɛː][i]:«і»
Θ θ (тэта, альбо фіта)шчыліннае «т»як ангельскае «th» у «thanks»
Ι ι (ёта)доўгае «і»«і» або «й»
Κ κ (капа)як беларускае «к»як беларускае «к»
Λ λ (лямбда)як «л» або «ль» («љ»)як «л» або «ль» («љ»)
Μ μ (мю)як «м»як «м»
Ν ν (ню)як «н» або «нь» («њ»)як «н» або «нь» («њ»)
Ξ ξ (ксі)«кс»«кс»
Ο ο (омікрон)«о»«о»
Π π (пі)«п»«п»
Ρ ρ (ро)як беларускае «р»як беларускае «р»
Σ σ (сігма)як беларускае «сь»як беларускае «сь» (канцавая сігма пішацца так ς)
Τ τ (таў)«т»«т»
Υ υ (упсілон)уяк «і»
Φ φ (фі)«пх» з прыдыханьнем«ф»
Χ χ (хі)«кх» з прыдыханьнемяк беларускае «х»
Ψ ψ (псі)пспс
Ω ω (омэга)доўгае «о»«о»

Дыфтонґі і камбінацыі літараў

рэдагаваць

На першым месцы ідзе старажытнае вымаўленьне, затым — сучаснае.

дыфтонґСтаражытнае вымаўленьнеСучаснае вымаўленьне
αιаіэ
ειэйі
οιойі
υιуіі
ωιоіо
αυаўав (аф)
ευэўэв (эф)
ηυіўів (іф)
ουоўу
γγнасавы гнасавы г
γκнкнк
γξнкснкс
γχнхнх
μπ«б» або «мб»«б» або «мб»
ντ«д» або «нд»«д» або «нд»

Прыклады

рэдагаваць

Назвы некаторых краінаў па-грэцку.

Біблія (Мацей 6:9-13):
Πάτερ ἡμῶν ὁ ἐν τοῖς οὐρανοῖς ἁγιασθήτω τὸ ὄνομά σου·
ἐλθέτω ἡ βασιλεία σου· γενηθήτω τὸ θέλημά σου, ὡς ἐν οὐρανῷ καὶ ἐπὶ τῆς γῆς·
τὸν ἄρτον ἡμῶν τὸν ἐπιούσιον δὸς ἡμῖν σήμερον·
καὶ ἄφες ἡμῖν τὰ ὀφελήματα ἡμῶν, ὡς καὶ ἡμεῖς ἀφίεμεν τοῖς ὀφειλέταις ἡμῶν·
καὶ μὴ εἰσενέγκῃς ἡμᾶς εἰς πειρασμόν, ἀλλὰ ρῦσαι ἡμᾶς ἀπὸ τοῦ πονηροῦ.
Ὅτι σοῦ ἐστιν ἡ βασιλεία καὶ ἡ δύναμις καὶ ἡ δόξα εἰς τοὺς αἰῶνας·
ἀμήν.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць