Граматыка

збор правілаў мовы

Грама́тыка — разьдзел лінгвістыкі, што займаецца вывучэньнем і апісаньнем будовы словаў (словаўтварэньне) і словазьмяненьняў (марфалёгія), відаў словазлучэньняў і тыпаў сказаў (сынтаксіс). Граматыка, як будова мовы, зьяўляецца характэрнай для пэўнай мовы сукупнасьцю правілаў па якіх словы аб’ядноўваюцца ў зьмястоўныя фразы й сказы, якія пры гэтым залежаць ад функцыі й формаў сказаў, а таксама правілаў стварэньня словаў. У граматыцы мовы вылучаюць марфалягічныя адзінкі, катэгорыі й формы, сынтаксічныя адзінкі й катэгорыі, а таксама словаўтваральныя адзінкі й спосабы словаўтварэньня. Граматыка канкрэтнай мовы ў адрозьненьне ад ейнай лексыкі адносна стабільная, аднак і яна зьмяняецца зь цягам часу пад уплывам розных фактараў паводле агульных законаў разьвіцьця мовы.

Граматыка 1621 году

Граматыка, як навука пра граматычны лад мовы, вывучае агульныя заканамернасьці граматык розных канкрэтных моваў і адрозьненьні паміж імі. Яна складаецца з двух разьдзелаў: марфалёгіі й сынтаксісу. Некаторыя навукоўцы адносяць да граматыцы таксама разьдзел словаўтварэньня, у прыватнасьці пытаньне пра спосабы марфалягічнага словаўтварэньня — афіксацыя й асноваскладаньня, — цесна зьвязваюцца з вучэньнем аб чысьціны мовы. Цэнтральным у граматыцы ёсьць вучэньне пра граматычныя значэньні, граматычныя формы й граматычныя катэгорыі.

Сукупнасьць правілаў зьмены словаў і іхнага спалучэньня ў сказы таксама завецца граматыкай; яна супрацьпастаўляецца слоўніку. Гэтае мноства правілаў (як і слоўнік) можа быць прадстаўлена ў выглядзе тэксту (апісальнага або навучальнага) (напрыклад: «Граматыка мовы …».)

У граматыцы як навуцы вылучаюць:

  • гістарычную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэньні й сказы ў разьвіцьці, праз параўнаньне розных этапаў гісторыі мовы
  • апісальную граматыку — навуку, якая вывучае будову слова, словазлучэньні й сказы ў сынхронным пляне.

Тэрмін граматыка часам можа ўжывацца як эквівалентны тэрміну марфалёгія.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць