Міхаіл Грыб
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (значэньні).
Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. 29 ліпеня 1980, Менск, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянт рэжыму Лукашэнкі. Начальнік Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму з 29 кастрычніка 2020 году. Генэрал-маёр міліцыі (2020)[1].
Міхаіл Грыб | ||||||
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1980 (44 гады) | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | ||||||
Месца вучобы | ||||||
Папярэднік | Іван Кубракоў | |||||
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу, Акадэмію МУС Беларусі й Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах унутраных справаў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспэктарам Цэнтральнай РУУС Менску.
У 2006 годзе з пасады намесьніка начальніка аховы грамадзкага правапарадку Цэнтральнай РУУС Менску пераведзены ў Менскую РУУС[удакладніць!] на пасаду намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі й спэцыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намесьнікам начальніка Менскай РУУС[удакладніць!][2].
З 24 лютага па 25 жніўня 2011 году працаваў намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму.
З 2011 па 2017 год працаваў намесьнікам начальніка Дэпартамэнту паводле грамадзянства й міграцыі МУС Беларусі — начальнікам управы паводле грамадзянства, пашпартнай працы й выезду за мяжу.
У траўні 2017 году прызначаны намесьнікам начальніка ГУЎС Менгарвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.
З 28 сакавіка 2019 году[3] па 30 кастрычніка 2020 году палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкаму. З 2019 году старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».
29 кастрычніка 2020 году прызначаны начальнікам Галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму[4]. На наступны дзень яму было прысвоена вайсковае званьне генэрал-маёра міліцыі[1].
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн «За службу Радзіме» III ступені.
- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»(be);
- мэдаль «За бездакорную службу»(be) ІІІ ступені;
- мэдаль «За бездакорную службу»(be) ІІ ступені;
- мэдаль «За бездакорную службу» І ступені.
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
рэдагаваць21 чэрвеня 2021 году Грыб быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) экс-начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму й начальнік ГУЎС Менгарвыканкаму нясе адказнасьць за «дзеяньні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласьці да кастрычніка 2020 году і ў Менску з кастрычніка 2020 году, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэньні права на мірныя сходы й свабоду слова», — сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[6].
Таксама з 21 чэрвеня 2021 году Грыб знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[7]. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[8][9], а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 398 «О присвоении специального звания» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2020-11-03). Праверана 2020-11-03 г.
- ^ 8 фактов про Михаила Гриба, нового начальника витебской милиции (рас.). Витебский Курьер. Праверана 2021-09-29 г. Архіўная копія ад 2020-12-02 г.
- ^ Принятие кадровых решений
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 395 «О М. В. Грибе» (рас.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2020-11-03). Праверана 2020-11-03 г.
- ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-21). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-06-21). Праверана 2021-09-28 г. Архіўная копія ад 2021-09-28 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.