Мінігаўд (Мінгаўт, Мінгаўд, Мінкоўд, Мінкоўт), Менгаўд (Менькаўт), Менігальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Menegald
Menigaut
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Minno + Goldo
Minno + Gaudo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мінгаўт, Менгаўд, Мінгаўд, Менькаўт, Мінкоўд, Мінкоўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінігаўд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Менігалд або Мінігалт (Menegald, Minegolt) і Мэнігаўт (Menigaut[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[6], а аснова -голд- (-голт-) (імёны ліцьвінаў Голдзін, Гоўдвік, Каргоўд; германскія імёны Goldine, Goldwig, Caragolt) — ад гоцкага gulth 'золата'[7].

У Прусіі бытавала імя Мінегаўд: Minnegaude (1339 і 1353 гады)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mynnegawde Wangsten bruder (13 чэрвеня 1406 году)[9]; Гринъкови Сурвиловичю Меньковтовичи[10], вдова Миникговдова поняти поволена с тыми придатъки, што Миникговду придано было[11] (1440—1492 гады); чоловика Мининговда и тотъ Миниговдъ… землю Миниговдову (18 студзеня 1529 году)[12]; Петрик Минковтович… Минкел Минковдович… Юри Минкговдович (1537—1538 гады)[13]; Mengaudo (21 лістапада 1779 году)[14]; Mengaud (19 лістапада 1780 году)[14]; Stanislaus Mengowd (1 лістапада 1790 году)[14]; Stanislaus Mingowd (21 лістапада 1790 году)[14].

Носьбіты

рэдагаваць

Мінгаўты — літоўскі шляхецкі род[16].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne dans les registres de comptes de l’Hôtel-Dieu de Soissons au XVe siècle // L’Onomastique, témoin de l’activité humaine. Actes du Colloque d’onomastique du Creusot (mai/juin 1984). — Paris, 1985. P. 289.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1091, 1125.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 114.
  8. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
  9. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 128.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  12. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 75.
  13. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 37, 47, 321.
  14. ^ а б в г M, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  15. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 11.
  16. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты