Гоўдвік — мужчынскае імя.

Goldwig
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Goldo + Wigo
Gaudo + Wigo
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Wihgoz
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гоўдвік»

Паходжаньне

рэдагаваць

Голдвіг (Goldwig[1]) і Вігаўд (Wihgoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4], аснова -голд- (-голт-) (імёны ліцьвінаў Голдзін, Каргоўт, Мінігаўд; германскія імёны Goldine, Caragolt, Minegolt) — ад гоцкага gulth 'золата'[5], а аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) — ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловекъ же у Медницох — Кговдвик (1440—1492 гады)[6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 557.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 610, 1583.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 114.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.