Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

(Перанакіравана з «Мінкульт РБ»)

Міністэ́рства культу́ры Рэспу́блікі Белару́сь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мастацтва. Міністар культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 19 лістапада 2020 году пасаду міністра займае Анатоль Маркевіч.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Эмблема Міністэрства культуры
Абрэвіятура МК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, пр-т Пераможцаў, д. 11
Міністар Анатоль Маркевіч
Першы намесьнік пасада вакантная
Намесьнік Валеры Грамада[1]
Зьвязаныя кампаніі «Менскрэстаўрацыя», «Белпрамкультура»
Бюджэт 230,8 млрд рублёў[2] (2009 год; 82,3 млн $[3])
Сайт www.kultura.by
  1. Цэнтральны апарат — 7 управаў, 4 аддзелы і адзін дэпартамэнт[4];
  2. 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў і Менску;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Менскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў», «Сьветакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «Цэнтар музэязнаўчых, афармляльных і дасьледніцкіх працаў», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музэі — мастацкі музэй, музэй гісторыі і культуры Беларусі, «музэй-запаведнік Нясьвіж», музэй вялікай айчыннай вайны, Берасьцейская крэпасьць, музэі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча й Петруся Броўкі, музэй гісторыі беларускай літаратуры, музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музэй народнай архітэктуры і побыту;
  5. Тэатры — опэры і балету, Віцебскі драматычны, драматычны тэатар імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёвы тэатар эстрады;
  6. Установы мастацтва — аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі, народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча, Беларуская філярмонія, ансамбль танцу Беларусі, дзяржаўны ансамбль «Песьняры», харэаграфічны ансамбль «Харошкі», Гомельскі цырк, майстэрня жывапісу, графікі і скульптуры, цэнтар нацыянальных культураў;
  7. Навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі й гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Менская мастацкая вучэльня імя Аляксея Глебава;
  8. Нацыянальная бібліятэка[5].
  1. парадкаваньне карыстаньня мастацкімі творамі;
  2. наладжаньне выкананьня заканадаўства аб мастацтве;
  3. захаваньне мастацкіх твораў, значных для ўтварэньня нацыянальнай самасьвядомасьці;
  4. вызначэньне кірункаў капіталаўкладаньняў;
  5. узгадненьне працаў па захаваньні помнікаў і мастацкіх твораў;
  6. падрыхтоўка мастацкіх працаўнікоў;
  7. спрыяньне разьвіцьцю культураў этнічных меншасьцяў;
  8. разьвіцьцё замежнай мастацкай супрацы.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  1. запыт зьвестак ва ўстановах;
  2. стварэньне творчых калектываў ды нарадаў з удзелам зацікаўленых установаў ды адмыслоўцаў;
  3. удзел у стварэньні ўстановаў для падтрымкі мастацтва;
  4. стварэньне газэтаў ды часопісаў[6].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Пасьля здабыцьця Беларусяй незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 году ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[7].

Стаўленьне да мэмарыялу Курапаты

рэдагаваць

Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мэмарыялу

рэдагаваць

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне непасрэдна за 50 мэтраў ад мэмарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадзкія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасьці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ зь Міністэрства культуры, дзе сьцьвярджалася пра выяўленыя парушэньні пры будаўніцтве і далейшае спыненьне будаўніцтва[8]. 27 лістапада таго ж году адпаведнае прадпісаньне выдала й Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 сьнежня 2014 году Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 мэтраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадзкасьці і звароты ў суд і пракуратуру плёну не прынесьлі[9][10][11]. Дзяяч беларускай палітычнай эміграцыі Зянон Пазьняк ахарактаразаваў згаданае будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зьнічтажэньне нацыянальнай сьвятыні». Палітык адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне»[12].

У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай. Грамадзкасьць распачала пратэсты[13][14]. У канцы кастрычніка 2018 году стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзеньні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў[15].

Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мэмарыялу

рэдагаваць

У лютым 2017 году журналісты «Радыё Свабода» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнэс-цэнтар. Зьмяненьне межаў было зацьверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 сьнежня 2014 году. Будаўніцтва бізнэс-цэнтру на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а замоўнік будаўніцтва — кампанія «Кіпрэканструкцыя». Паводле інфармацыі парталу 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка[16]. Мясцовыя жыхары і актывісты «Маладога фронту» спрабуюць спыніць будоўлю[17][18]. Актывісты паставілі намёты. Супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру выказаліся шэраг грамадзкіх дзеячаў і арганізацыяў Беларусі, у тым ліку нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч[19][20][21]. У выніку пратэстаў грамадзкасьці будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.

Пазыцыя па руйнаваньні помнікаў гісторыі й культуры

рэдагаваць

У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Менску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай менскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэньне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[22][23]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[24].

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаваньні вуліцаў К. Маркса і Моладзевай Гародні будаўнікі зьнесьлі гістарычны будынак XIX стагодзьдзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасьць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[25][26][27]. У верасьні 2015 году ў Гародні зьнесьлі будынак пачатку ХХ стагодзьдзя дзеля новабудоўлі[28]. Зімой 2016 году ў Гародні зьнесьлі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[29].

7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесьці Менску па вуліцы Вызваленьня, гісторыка-культурнай каштоўнасьці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сьцяны. Знос адбыўся зь ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Грамадзкі актывіст Антон Матолька(ru), які быў сьведкам зносу, выклікаў міліцыю і зьвярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак зь Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[30][31][32]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Натальлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызваленьня 6 і 6а са сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і даць дазвол на іх поўны знос[33]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамэндаваць царкве»[34].

Міністры

рэдагаваць
  1. ^ Намеснікі міністра. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 27 жніўня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 27 жніўня 2010 г.
  4. ^ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (рас.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2010 г.
  5. ^ Будова кіраваньня галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (рас.). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2010 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 № 1558 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2010 г.
  7. ^ Пастанова Кабінэта міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525 Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 27 жніўня 2010 г.
  8. ^ Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова // Эўрарадыё, 25 лістапада 2012 г. Архіўная копія ад 25 лістапада 2012 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  9. ^ БелаПАН. Абаронцы Курапатаў зьвярнуліся да генэральнага пракурора // «Хартыя’97», 20 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 20 лютага 2015 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  10. ^ Арцём Мартыновіч. Праект забудовы Курапат: зоны аховы падагналі пад «Бульбаш-хол» // Эўрарадыё, 16 красавіка 2014 г. Архіўная копія ад 16 красавіка 2014 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  11. ^ Суд отказался возбуждать дело против Минкульта за Куропаты // Беларускі Партызан  (рас.)
  12. ^ Вольга Міцкевіч. Зянон Пазьняк: За адну назву «Бульбаш» трэба падаваць у суд // Эўрарадыё, 24 кастрычніка 2012 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2012 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  13. ^ Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  14. ^ Рэстаран у Курапатах працуе, актывісты — пратэстуюць // Беларускае Радыё Рацыя
  15. ^ Рэстарацыя «Поедем поедим» запатрабавала крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў // Радыё Свабода
  16. ^ Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты // 1863x.com
  17. ^ Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА // Наша ніва
  18. ^ Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат // Наша ніва
  19. ^ Святлана Алексіевіч падтрымала абаронцаў Курапат: «Маўчаць сорамна» // Наша ніва
  20. ^ Аляксей Арэшка. «Гавары праўду»: Новабудоўля ля Курапат — гэта выпрабаваньне на злом гістарычнай годнасьці ўсёй нацыі // БелаПАН, 25 лютага 2017 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2017 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  21. ^ ЛДП патрабуе спыніць будоўлю каля Курапат і стварыць мэмарыял // БелаПАН, 25 лютага 2017 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2017 г. Праверана 30 красавіка 2017 г.
  22. ^ У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі // Эўрарадыё, TUT.BY
  23. ^ По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело // ej.by  (рас.)
  24. ^ Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
  25. ^ Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) // Вечерний Гродно  (рас.)
  26. ^ Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли // TUT.BY  (рас.)
  27. ^ В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com  (рас.)
  28. ^ Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка // s13.ru  (рас.)
  29. ^ Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in  (рас.)
  30. ^ Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска // citydog.by  (рас.)
  31. ^ Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото)(недаступная спасылка) // citydog.by  (рас.)
  32. ^ Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века // TUT.BY  (рас.)
  33. ^ «Ситуация очень серьезная». В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске // TUT.BY  (рас.)
  34. ^ Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ // TUT.BY  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць