Беларуская дзяржаўная філярмонія
(Перанакіравана з «Белдзяржфілярмонія»)
Устано́ва «Белару́ская дзяржа́ўная о́рдэна Працо́ўнага Чырво́нага Сьця́га філярмо́нія» — філярмонія ў Менску, Беларусь. Архітэктар будынку — Георгі Бенядзіктаў.
Беларуская дзяржаўная філярмонія | |
Тып | філярмонія |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Менск |
Адрас | праспэкт Незалежнасьці, 50 |
Дата адкрыцьця | 25 красавіка 1937 (87 гадоў таму) |
Каардынаты | 53°54′53.20″ пн. ш. 27°35′3.34″ у. д. / 53.9147778° пн. ш. 27.5842611° у. д.Каардынаты: 53°54′53.20″ пн. ш. 27°35′3.34″ у. д. / 53.9147778° пн. ш. 27.5842611° у. д. |
Беларуская дзяржаўная філярмонія | |
http://www.philharmonic.by |
Мінуўшчына
рэдагавацьАдкрыцьцё адбылося 25 красавіка 1937 у складзе сымфанічнага аркестру, аркестру беларускіх народных інструмэнтаў, Беларускага ансамблю народнай песьні і танцу і Беларускай харавой капэлі.
Красавік 1963 року — адкрыцьцё канцэртнай залі (930 месцаў, раён плошчы Якуба Коласа, бульвар Луначарскага).
На працягу двух гадоў праводзіліся рамонтныя работы, была палепшаная акустыка залі, падсьвятленьне. Колькасьць месцаў у Вялікай залі была скарочаная да 688 і адкрытая Малая заля імя Р. Шырмы (200 месцаў).
26 студзеня 2005 — першы канцэрт у абноўленай залі.
Творчыя калектывы
рэдагаваць- Дзяржаўны акадэмічны сымфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь
- Нацыянальны акадэмічны народны аркестар Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча
- Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы
- Дзяржаўны камэрны аркестар Беларусі
- Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь
- Ансамбль салістаў «Клясык-авангард»
- Менскі струнны квартэт
- Ансамбль салістаў пад кіраваньнем І. Іванова
- Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Сьвята»
- Ансамбль «Камерата»
- Фальклёрная група «Купалінка»
- Канцэртна-гастрольны аддзел
- Філярмонія для дзяцей і юнацтва
- Беларускі паэтычны тэатар аднаго актора «Зьніч»