Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (псэўданім Максім Валошка; нар. 15 чэрвеня 1948; хутар Язавец, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат.

Анатоль Бутэвіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Румыніі
17 сьнежня 1997 — 21 ліпеня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Рыгор Кісель
Міністар культуры і друку Рэспублікі Беларусь
6 красавіка 1994 — 20 сакавіка 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь
16 студзеня 1992 — 6 красавіка 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 чэрвеня 1948 (76 гадоў)
Язавец, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль „65 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль «За асваеньне цалінных земляў»
ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага
юбілейны мэдаль „90 гадоў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі“ Грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР[d] (1978) Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] (2018) Залатое пяро[d] (2001) нагрудны знак «За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі»[d] (2010) літаратурная прэмія імя Васіля Віткі[d] (2004) Кімерыйскія музы[d] ганаровы грамадзянін Нясвіжа[d] юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“ Гомельская абласная літаратурная прэмія імя А. Капусціна[d] Выдатнік друку Беларусі[d] (2018)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 году на хутары Язавец, Нясьвіскага раёну, Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. У 1966 годзе скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясьвіскага раёну. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы й літаратуры філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году, сябра Беларускага саюзу журналістаў з 1972 году. Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намесьнікам рэдактара газэты «Чырвоная зьмена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990).

З 16 студзеня 1992 году да 6 красавіка 1994 году быў міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[1]. У гэты ж дзень быў прызначаны Міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь, якім быў да 20 сакавіка 1996 году[2][3].

З 29 сакавіка 1996 году да 19 сьнежня 1997 году быў Генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску[4][5]. Ужо 2 дні раней, 17 сьнежня 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Румыніі[6]. Адхілены з гэтай пасады быў 21 ліпеня 2000 году[7]. У 2001—2009 — дарадца старшыні Банку міжнароднага гандлю й інвэстыцыяў. У студзені-траўні 2009 — галоўны спэцыяліст упраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпляматычны ранг Надзвычайнага й Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь.

Сябра рэдкалегіяў часопісу «Вясёлка», «Краязнаўчай газеты» намесьнік старшыні рады Беларускага фонду культуры, сябра Савету вэтэранаў камсамолу, піянэрскага й маладзёжнага руху пры ЦК БРСМ.

Жыве ў Менску, мае траіх дзяцей.

Творчасьць

рэдагаваць

Працуе ў сфэры дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, расейскай, украінскай моваў на беларускую, зь беларускай на расейскую. Ягоныя творы перакладаліся на польскую, румынскую, баўгарскую мовы.

  • «Прыгоды лісціка-карунчыка». Казкі. Мінск, 1997
  • «Прыгоды памаўзлівай Рыскі». Казкі. Мінск, 1999
  • «Расстайны пах асоту». Аповесць, апавяданні. Мінск, 2000
  • «Як акіян з кропелькай барукаўся». Казкі. Мінск, 2003
  • «Мірскі замак». Мінск, 2003
  • «Прыгоды віруса Шкодзі». Мінск, 2009

Сэрыя «Сем цудаў Беларусі»:

  • «У гасцях у вечнасці». Мінск, 2001
  • «Званы Нямігі». Мінск, 2002
  • «За наміткай гісторыі». Мінск, 2003
  • «Адвечны покліч Радзімы». Мінск, 2004
  • «Славутыя родам сваім». Мінск, 2006
  • «Перуновага племені дзеці». Мінск, 2008
  • «На далонях вечнасці» (сумесна з У.Ягоўдзікам). Мінск, 2009
  • «Пад небам беларускага слова». Пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі. Мінск, 2007
  • «Раскіданае гняздо крывіцкай славы». Мінск, 2008
  • «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку». Раман. Мінск, 2009
  • «Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам». Мінск, 2011
  • «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем». Мінск, 2013
  • «Я адной табе належу». Мінск, 2013
  • «Паміж Княствам і каронай». Мінск, 2013
  • «Пацалунак на фоне гор». Мінск, 2014
  • «Маладыя гады — маладыя жаданні»: П’еса// Маладосць. 2007
  • «Апошняе ігрышча»: Аповесць// Полымя. 2007
  • «Зайчыкаў лес» (на румынскай мове). Цімішаара, Румынія, 1999

Пераклады на рускую мову

рэдагаваць
  • Липский Владимир. «Крутые версты». Аповесць. Масква, 1981, Кемерава, 1982, 1989
  • Липский Владимир. «Выстрелы над старым окопом». Аповесць. Мінск, 2007
  • Капустин Александр. «Соленая роса». Аповесць. Казань, 1984
  • Гигевич Василь. «Марсианское путешествие». Мінск, 1992
  • «Смеяться, право, не грешно». Беларускі народны гумар. Мінск, 1997

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць
  • Хемінгуэй Эрнэст. «Бывай, зброя». Мінск, 1996
  • Олдрыдж Джэймс. «Паляўнічы». Мінск, 1996
  • Шолам Алейхем. «Тэўе-малочнік». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Прыгоды Піркса». Мінск, 1992
  • Лем Станіслаў. «Салярыс». Мінск, 1994
  • Лем Станіслаў. «Непераможны». Мінск, 2011
  • Радзівіл Багуслаў. «Аўтабіяграфія». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Над Нёманам». Мінск, 2003
  • Курыльчык Рышард. «Славянскі світанак». Мінск, 2007
  • Курыльчык Рышард. «Нязломны з Назарэта». Мінск, 2009
  • Ажэшка Эліза. «Gloria victis». «Дзеяслоў», № 4, 2008

Пераклады п’есаў, якія ішлі ў тэатрах Беларусі

рэдагаваць
  • Сапгір С., Пракоф’еў С. Кот у ботах. 1981
  • Хмелік А. А ўсё-такі яна круціцца? 1981
  • Аляксандраў А. Шышок. 1982
  • Гудзяліс Антанас. Куды сышлі волаты? 1982
  • Фрэшат Караль. Жан і Беатрыса. 2004
  • Вампілаў А. Мінулым летам у Чулімску. 2006
  • Гальдоні Карл. Слуга двух гаспадароў. 2007
  • Шурпін Анатоль. Хто кахае мадам? 2008
  • Лорка Ф. Дом Бернарды Альбы. 2013

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1978). 11 чэрвеня 1998 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[8]. Узнагароджаны ордэнам Сьвяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2008), мэдалём «За засваеньне цалінных зямель» (1969), Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1978), Ганаровай граматай Савету Міністраў Беларусі (1998), юбілейным мэдалём «90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь» (2008), юбілейным мэдалём «65 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), Ганаровае званьне ГА «Беларускі Саюз журналістаў» «Заслужаны журналіст» (2008), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі» (2010), нагрудным знакам Беларускага фонда культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017), юбілейным мэдалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» (2019).

Літаратура

рэдагаваць
  • Анатоль Бутэвіч // Роднае слова: Штомес. навук.-метад. часоп. / Заснав.: М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь ― 2008. ― № 6. ― С. 16;
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 361.
  • Бутэвіч Анатоль Іванавіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 6.
  • Бутевич Анатолий Иванович // Республика Беларусь, энциклопедия: в 6 т. Минск, 2006, т.2. C. 564.
  • «Вестник Министерства иностранных дел», № 1/1998, стр. 71-72.
  • З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. М. Мінзер. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 460, (1) с.65
  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 января 1992 г. №1428-XII «О назначении Министра информации Республики Беларусь»  (рас.)
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 апреля 1994 г. №215 «О назначении А. И. Бутевича Министром культуры и печати Республики Беларусь»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 марта 1996 г. №115 «Об освобождении А. И. Бутевича от должности Министра культуры и печати Республики Беларусь»  (рас.)
  4. ^ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 29 марта 1996 г. №223 «О назначении А. И. Бутевича Генеральным консулом Республики Беларусь в г. Гданьске (Республика Польша) и освобождении от этой должности А. А. Шахновича»  (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 декабря 1997 г. №1686 «Об освобождении А. И. Бутевича от должности Генерального консула Республики Беларусь в г. Гданьске (Республика Польша)»  (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 17 декабря 1997 г. №645 «О назначении А. И. Бутевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Румынии и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 июля 2000 г. №408 «Об освобождении А. И. Бутевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Румынии»  (рас.)
  8. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 июня 1998 г. №915 «О награждении А. И. Бутевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць