Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (1949; в. Межная Слабада Клецкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Быў міністрам культуры Беларусі (2000—2005). З 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (са сьнежня 2005 г. старшыня Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў).

Леанід Гуляка
Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў
29 сьнежня 2005 — 21 сьнежня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Станіслаў Бука
Наступнік: Аляксандар Румак
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
21 сьнежня 2000 — 22 сьнежня 2005
Прэзыдэнт: А. Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, С. Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Сасноўскі
Наступнік: Уладзімер Мацьвяйчук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 лістапада 1949 (75 гадоў)
вёска Межная Слабада, Клецкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Адукацыя: Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1971), Менская вышэйшая партыйная школа (1990), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1997)
Узнагароды: Ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені (РПЦ)

Працоўная дзейнасьць

рэдагаваць

У 1973—1977 гадох працаваў старшым інспэктарам, памочнікам міністра культуры Беларусі. У 1977—1992 гг. — у Апараце Савету міністраў. У 1992—1994 гг. — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савету міністраў Рэспублікі Беларусь: загаднік сакратарыяту намесьніка прэм’ер-міністра, начальнік управы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік управы сацыяльна-культурнай палітыкі[1].

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў

рэдагаваць

27 лістапада 2020 году падпісаў папярэджаньне Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), у якім зьвярнуў увагу на абавязак выконваць 16-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваная супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу». Пагатоў, упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў спаслаўся на 8-ы артыкул Закону Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», які забараняў правядзеньне ў храмах «мерапрыемстваў палітычнага характару, а таксама выступы і заклікі, якія абражаюць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, службовых асобаў і асобных грамадзянаў». У папярэджаньні Леанід Гуляка напісаў, што можа зьвярнуцца ў суд з заявай аб пазбаўленьні рэлігійнага аб'яднаньня яго праўнага стану і права на існаваньне, калі БПЦ паўторыць «парушэньне» цягам году[2].

  1. ^ Гуляка Леанід Паўлавіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Павал Хадзінскі. Як рэжым атакуе праваслаўную царкву Беларусі // Партал «Новы час», 23 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 чэрвеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць