Мілейкі (Берасьцейская вобласьць)
Міле́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Рудзянкі. Уваходзяць у склад Мілейкаўскага сельсавету Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Мілейкі лац. Milejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Мілейкаўскі |
Насельніцтва: | 521 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225258 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′12.743″ пн. ш. 25°4′58.235″ у. д. / 52.78687306° пн. ш. 25.08284306° у. д.Каардынаты: 52°47′12.743″ пн. ш. 25°4′58.235″ у. д. / 52.78687306° пн. ш. 25.08284306° у. д. |
± Мілейкі |
Назва
рэдагавацьМіліка або Мілека (Milike, Mielecke) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца 23 кастрычніка 1597 году ў дакумэнце, які засьведчыў падзел маёнтку Косава паміж князем Рыгорам Сангушкам-Кашырскім і Мікалаем Кішкам[5]. Вёска адышла да ўладаньняў падкаморага Слонімскага павету Мікалая Кішкі. Вёска налічвала 35 гаспадарак з 21 валокай зямлі. У ліку іншых гаспадароў вёскі згадваюцца Якуб Мілейка з сынам Юрыем, Грышка Мілейка з сынамі Станіславам, Андрэем, Януком і Грыцук Мілейка з сынам Паўлам. Гэта дае падставы лічыць, што назва пайшла ад прозьвішча ці імя заснавальніка (Мілейкі — памяншальна-ласкальнае ад імя Мілій).
У 1905 годзе Мілейкі — вёска ў Косаўскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні.
У 1924 годзе — у Косаўскай гімне Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. 31 хата, 177 жыхароў.
З 1940 году вёска ў Альбінскім сельсавеце Косаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 99 хат, 383 жыхары. З 20 верасьня 1947 году вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 16 ліпеня 1954 году — у Верашкоўскім сельсавеце. У 1959 годзе — 365 жыхароў. З 1979 году — цэнтар саўгасу «Мілейкі», 358 жыхароў. У 2010 годзе нададзены статус аграгарадку.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 412 чалавек[6]
- 1997 год — 661 чалавек, 221 гаспадарка
- 1999 год — 601 чалавек
- 2009 год — 521 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1123.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 63.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ^ Акты ВКЛ. Т. 14. Ст. 608—620.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 145.