Рудзянка
рака ў Беларусі
Рудзя́нка — рака ў Рудабельскім і Шацілавіцкім раёнах, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 29,7 км. Плошча вадазбору 205 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Рудзянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Расьсьвет |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 29,7 км |
Плошча басэйну | 205 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Асноўны прыток — рака Пясчанка (праваруч).
Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Расьсьвет Рудабельскага раёну, вусьце за 3 км на ўсход ад вёскі Скалка Шацілавіцкага раёну. На ўсіх працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 312
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 312