Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году

(Перанакіравана з «Савецкае ўварваньне ў Польшчу»)

Пахо́д Чырво́най А́рміі ў Захо́днюю Белару́сь і Ўкраі́ну 1939 году (17—29 верасьня 1939 году) — ваенная апэрацыя Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ўва ўсходніх абласьцях Польскай Рэспублікі, якія ўвайшлі ў яе склад па выніках Рыскай мірнай дамовы 1921 году, і ў Віленскім краі, ператвораным у Віленскае ваяводзтва, што знаходзіўся пад кіраваньнем Польшчы з 1923 году. Фактычны падзел Польшчы паміж СССР і Нямеччынай, і далучэньне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі (на той момант Усходняй Польшчы) да адпаведных рэспублік СССР, якое ажыцьцяўлялася ў адпаведнасьці з сакрэтным пратаколам да Дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і СССР.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 году
Дата: 17—29 верасьня 1939
Месца: Польшча
Вынік: Перамога савецкіх войскаў,
зьяўленьне нямецка-савецкай мяжы
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Далучэньне

Зах. Украіны да УССР,
Зах. Беларусі да БССР,
часткі Віленскага краю да Летувы

Супернікі
Сьцяг СССР СССРСьцяг Польшчы Польшча
Камандуючыя
Клімэнт Варашылаў

Барыс Шапашнікаў
Міхаіл Кавалёў
Сямён Цімашэнка
Сямён Крывашэін

Васілій Чуйкоў
Эдвард Рыдз-Сьміглы

У апэрацыі прымалі ўдзел разьдзелы Кіеўскай і Беларускай вайсковых акругаў, узмоцненыя часткамі Калінінскай і Маскоўскай вайсковых акругаў.

ПадрыхтоўкаРэдагаваць

28 кастрычніка 1938 году, яшчэ да пакту Молатава-Рыбэнтропа, начальнік штабу Беларускай адмысловай вайсковай акругі(en) (БАВА) Максім Пуркаеў(en) накіраваў першаму сакратару Камуністычнай партыі Беларусі Панцеляймону Панамарэнку заяўку на ўлучэньне ў гаспадарчы плян 1939 г. вайсковай мабілізацыі. 1 жніўня 1939 году, таксама да пакту, начальнік мабілізацыйнай часткі паліўнай управы БАВА Ляпёхін накіраваў у Цэнтральны камітэт Усесаюзнай кампартыі заяўку на выданьне ў Менску 1,4 млн «лістовак да войскаў ворага», 54% зь якіх па-польску[1].

Міжнародны водгукРэдагаваць

28 верасьня 1939 г. былы брытанскі прэм’ер Лойд Джордж у лісьце да польскага амбасадара ў Лёндане Эдварда Рачынскага адзначыў, што савецкае войска ўвайшло на землі, якія не зьяўляліся польскімі і якія Польшча гвалтам анэксавала пасьля першай сусьветнай вайны[2].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну 1939 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў