Качаргі
Качаргі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Качаргі | |
трансьліт. Kačarhi | |
Сучасная вёска | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 53 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397 |
СААТА: | 6240831046 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′11.99″ пн. ш. 26°54′25.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.9072194° у. д.Каардынаты: 54°51′11.99″ пн. ш. 26°54′25.99″ у. д. / 54.8533306° пн. ш. 26.9072194° у. д. |
± Качаргі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1848 год — зьяўляліся вёскай маёнтка Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні і былі ўладаньнямі памешчыка М. Дваржэцкага. Вёска налічвала 8 двароў і 51 жыхара.
- 1868 год — зьяўляліся вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 8 двароў і 69 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 149 жыхароў.
- 1907 год — у складзе вёскі 11 двароў, 185 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 30 двароў і 168 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Мядзельскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 34 двары і 161 жыхара.
- верасень 1943 году — падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска спаленая нямецкімі захопнікамі (34 двары). Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1948 год — 22 вясковыя гаспадаркі аб’яднаныя для сумеснага лову рыбы ў каапэратыўна-прамысловую артэль імя Варашылава.
- 1949 год — створаны калгас «Запаветы Леніна».
- З 17 лістапада 1959 году — Качаргі знаходзяцца ў складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» (да 20 лістапада 1961 году — «Сталінскі шлях») з цэнтрам у вёсцы Баяры.
- З 25 студзеня 1996 году вёска зноў увайшла ў склад Мядзельскага сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 53 жыхары
- 1999 год — 85 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 38 двароў, 87 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКачаргі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў