Мэтабалічны сындром
Мэтабалі́чны сындро́м — атлусьценьне, пры якім адзначаюцца прынамсі 3 з наступных 5 акалічнасьцяў: 1) акружнасьць таліі звыш 88 см, 2) гіпэртанія звыш 130/85 мм іртутнага слупка, 3) узровень глюкозы ў крыві нашча звыш 5,6 мілімоль/літар, 4) паніжаная адчувальнасьць вузаў да інсуліну праз узровень трыгліцэрыдаў звыш 1,7 ммоль/літар, 5) паніжэньне ўзроўню добрага халестэрыну менш за 1,29 ммоль/літар.
Мэтабалічны сындром | |
Спэцыяльнасьць | эндакрыналёгія |
---|---|
Сымптомы | атлусьценьне, хранічнае запаленьне |
Ускладненьні | цукровы дыябэт, рак, аўтаімунныя хваробы і прыдуркаватасьць |
Звычайна праяўляецца | гіпэртанія |
Прычыны | пераяданьне |
Фактары рызыкі | інсульт, сэрцавы прыступ |
Мэтад дыягностыкі | замер акружнасьці таліі і крывянога ціску, аналіз глюкозы, трыгліцэрыдаў і халестэрыну ў крыві |
Прафіляктыка | нізкакалярыйная ежа і штодзённая цялесная разьмінка |
Лячэньне | схудненьне да здаровай вагі |
Лекі | мэдфармін |
Мэтабалічны сындром у Вікісховішчы |
Узьнікае ад працяглага пераяданьня, калі спажываньне калёрыяў зь ежай і пітвом устойліва перавышае іх штодзённы выдатак. На сьценках крывяносных судзінаў адкладаюцца халестэрынавыя бляшкі, якія робяць судзіны менш элястычнымі. Пры аздараўленчым схудненьні зьмяншаецца нагрузка на суставы, сэрца і хрыбетнік. Выклікае ўскладненьні, калі суадносіны акружнасьці таліі да росту перавышаюць 0,48. Найбольшую небясьпеку ўяўляе адкладаньне тлушчу вакол таліі, калі патаўсьценьне адбываецца ў шарападобным выглядзе яблыка. Хвароба істотна зьніжае працягласьць жыцьця. Прадухіленьню хваробы спрыяе нізкакалярыйная ежа і штодзённая цялесная нагрузка, якая павышае выдатак калёрыяў да ўзроўню іх паступленьня. Пры хваробе прымаюць мэдфармін дзеля павелічэньня адчувальнасьці вузаў да інсуліну, каб зьнізіць яго ўзровень у арганізьме[1].
Праявы
рэдагавацьНазапашваньне лішку ўнутранага тлушчу ўскладняе кровазварот, што выклікае адміраньне тлустых вузаў у выніку дыстрафіі. Імунная сыстэма павышае выпрацоўку запаленчых інтэрлекінаў, што служыць прычынай хранічнага запаленьня. Лішак інтэрлекінаў пашыраецца па ўсім целе, што выклікае сэрцава-судзінныя хваробы, цукровы дыябэт 2-га тыпу, рак і аўтаімунныя хваробы, а таксама прыдуркаватасьць і хваробу Альцгаймэра праз нэўрадыстрафію. Лішак унутранага тлушчу трапляе ў печань, што вядзе да тлушчавой дыстрафіі. Лішак тлушчу між цяглічнымі валокнамі памяншае адчувальнасьць вузаў да інсуліну і таксама спрыяе ўзьнікненьню цукровага дыябэту 2-га тыпу. Аслабленьне імуннай сыстэмы прыводзіць да раку кішачніка і стрававода, а таксама да раку падкарэньніцы ў мужчынаў і раку малочнай залозы і эндамэтрыю ў жанчынаў. Таксама хвароба выклікае атэрасклероз, празь які бляшкі на сьценках судзінаў павышаюць тромбаўтварэньне, што вядзе да інсульту і інфаркту. Грубасьць сьценак судзінаў павышае артэрыяльны ціск. Лішняя вага павялічвае абсяг нырак падстраўнікавай залозы і печані. У мужчынаў падзеньне ўзроўню тэстастэрону можа прывесьці да імпатэнцыі. У жанчынаў можа разьвіцца фрыгіднасьць і кістозныя ўтварэньні яечнікаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Алена Кравец. І гэта ўсё — маё // Зьвязда : газэта. — 10 сьнежня 2021. — № 240 (29609). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |