Рак малочнай залозы

утварэньне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы

Рак малочнай залозы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.

Рак малочнай залозы
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.)
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.)
Сынонімы рак грудзі
Спэцыяльнасьць анкалёгія
Сымптомы крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1]
Ускладненьні мэтастазы ў лімфавузлах
Прычыны лішак эстрагену
Фактары рызыкі раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт і атлусьценьне
Мэтад дыягностыкі мамаграфія, ультрагукавое дасьледаваньне і біяпсія
Прафіляктыка роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш года
Лячэньне прамянёвая і хіміятэрапія
Лекі супрацьгарманальныя[2]
Выжывальнасьць 85% жыве звыш 5 гадоў
Частасьць 2,1 млн жанчынаў (2015 г.)
Сьмяротнасьць 533 600 (2015 г.)
Рак малочнай залозы ў Вікісховішчы

Пры выяўленьні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абсьледаваньне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасьці пухліны робяць ультрагукавое дасьледаваньне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для дасьледаваньня пад мікраскопам. Затым ажыцьцяўляюць хірургічнае выдаленьне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку пры спадарожным правядзеньні прамянёвай тэрапіі ў вобласьці хірургічнага ўмяшаньня. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя цягліцы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку[2].

Папярэджаньне

рэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасьці і пасьля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліваньне, зьніжаецца актыўнасьць плоцевага гармона эстрагена[2].

Чыньнікі

рэдагаваць

Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт (асабліва ва ўзросьце да 18 гадоў) і адсутнасьць груднога кармленьня. Адмоўнае ўзьдзеяньне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьваньне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам[3]. Таксама нядужасьці спрыяюць мастыт і атлусьценьне. Вядучую ж ролю ў разьвіцьці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасьці якім прыводзіць у прыватнасьці аборт[2]. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасьць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросьце і бязьдзетнасьць па дасягненьні мэнапаўзы (каля 50 гадоў)[1].

Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1].

Беларусь

рэдагаваць

У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% сьмяротнасьці ад злаякасных новаўтварэньняў у жанчынаў[3].

  1. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда : газэта. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в г Сьвятлана Барысенка. Што там за вузельчык // Зьвязда : газэта. — 24 кастрычніка 2017. — № 204 (28568). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б Сьвятлана Барысенка. Даўно правяралі малочную залозу // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.