Атэрасклероз (грэц. ἀθέρος + σκληρός — «мякіна» + «цьвёрды») — зьмяншэньне крыватоку да тканак праз звужэньне прасьвету артэрыі(be) ад высьціланьня яе ўнутраных сьценак халестэрынам у выглядзе бляшак. Выклікаецца халестэрынам, які ўваходзіць у склад ліпапратэінаў(en) нізкай шчыльнасьці[1], пры адсутнасьці выдаленьня тлушчу і халестэрыну з макрафагавых(en) белых вузаў крыві(en) ліпапратэінамі высокай шчыльнасьці. Праяўляецца пры звужэньні прасьвету артэрыі напалову праз болевы прыступ. Найчасьцей церпяць каранарныя артэрыі, буйныя артэрыі галавы і ног, грудной і брушной поласьці. Зьяўляецца прычынай ішэміі ды вядзе да гангрэны ніжніх канцавінаў. На ўскладненьні хваробы прыпадае палова сьмяротных выпадкаў сярод дарослага насельніцтва Эўропы.

Папярэджаньне

рэдагаваць

Разьвіцьцё хваробы стрымлівае ўніканьне тлустай ежы жывёльнага паходжаньня ды спажываньне гародніны (буракі, баклажаны, капуста й таматы) і ягадаў (агрэст, ажыны, маліны, чарнаплодныя рабіны, суніцы, чарнасьліў і яблыкі), што выводзяць халестэрын. Таксама варта ўнікаць тытунепаленьня і пераахаладжэньня[2].

Чыньнікі

рэдагаваць

Хваробе спрыяе павышаны артэрыяльны ціск, залішняя вага цела, маларухомы лад жыцьця, хранічныя стрэсы й паленьне[3].

На першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасьць, сутаргі ў канцавінах(en), паколваньне і смыленьне ў кончыках пальцаў, стомленасьць. Перамежавальная кульгавасьць выяўляецца праз боль у ікраножных(be) цягліцах галёнкі і ступні, што змушае спыняць хаду.

На другой ступені скура становіцца сухой і лушчыцца, зьяўляецца гіпэркератоз(en). Замаруджваецца рост пазногцяў, яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і бурай(be). Парушэньне росту валасоў вядзе да зьяўленьня ўчасткаў аблысеньня. Разьвіваецца атрафія падскурнай тлушчавай клятчаткі і дробных цягліцаў.

Трэцяя ступеня выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скураных покрываў рэзка зьмяняецца ў залежнасьці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад’ём суправаджаецца пабяленьнем, апусканьне — пачырваненьнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя раны ў выніку пацёртасьцяў, удараў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэньня трэшчынаў і хваравітых язваў на паверхні.

На чацьвёртай ступені боль ў ступні і пальцах становіцца пастаянным і невыносным. Краі і дно язваў на пальцах пакрываюцца брудна-шэрым(be) налётам. Далучаецца ацёк(en) ступні і галёнкі, разьвіваецца гангрэна(be) пальцаў і ступняў[4].

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Халестэрын — ні пры чым // Краіна здароўя. — 29 сакавіка 2008. — № 17 (73). — С. 4.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Адкрыць сасуд (частка 1) // Зьвязда : газэта. — 5 траўня 2009. — № 80 (26438). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Надзея Нікалаева. Як кантраляваць атэрасклероз // Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2008. — № 14 (70). — С. 3.
  4. ^ Вольга Шаўко. Кідай курыць і больш рухайся // Краіна здароўя. — 13 сьнежня 2008. — № 57 (113). — С. 4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Атэрасклерозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Адкрыць сасуд (часткі: 2, 3) // Зьвязда : газэта. — 6-7 траўня 2009. — ISSN 1990-763x.