Млыны
Млыны́[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Лясной, у месцы сутокі апошняй з ракой Тачыяй, за 2,5 км на поўнач ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 21 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 34 км на поўнач ад Берасьця, за 20 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Млыны | |
трансьліт. Mlyny | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 23 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225068[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′35″ пн. ш. 23°39′19″ у. д. / 52.32639° пн. ш. 23.65528° у. д.Каардынаты: 52°19′35″ пн. ш. 23°39′19″ у. д. / 52.32639° пн. ш. 23.65528° у. д. |
± Млыны |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска ў Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, адносілася на маёнтку Трасьцяніца, уласнасьць баронаў Марэнгэймаў.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 11 двароў, 94 жыхары, хлебазапасная крама, вадзяны млын. Побач знаходзілася аднайменнае ўрочышча і сядзіба барона Корфа.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 25 двароў, 125 жыхароў.
- 1949: арганізаваны калгас імя Варашылава, у якім аб’ядналіся 19 гаспадарак.
- 1961: у калгасе «Радзіма» (цэнтар — вёска Ратайчыцы).
- 2006: у Відамлянскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 64
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 64—65.