Мерлішкі
Ме́рлішкі[2] — хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Лошы. Уваходзяць у склад Каменналоскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].
Мерлішкі лац. Mierliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Каменналоскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′35.999″ пн. ш. 25°45′38.999″ у. д. / 54.49333306° пн. ш. 25.76083306° у. д.Каардынаты: 54°29′35.999″ пн. ш. 25°45′38.999″ у. д. / 54.49333306° пн. ш. 25.76083306° у. д. |
± Мерлішкі |
Назва
рэдагавацьМерыла або Мерула, пазьней Мэрла (Merila, Merula, Merlo) — імя германскага паходжаньня[4][5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 2 чалавекі
- 2009 год — 2 чалавекі[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 101.
- ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне. Сайт пагранічнага камітэту
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1102.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.