Минскій листокъ

газэта, якая выдавалася ў Менску з 1886 па 1902 год
(Перанакіравана з «Менскі лісток (1886)»)

«Ми́нскій листо́къ» — (па-беларуску: «Мінскі лісток») — грамадзка-літаратурная газэта. Выдавалася з 2 красавіка 1886 году да 31 кастрычніка 1902 году. Першая прыватная газэта ў Менску.

Минскій листокъ
Тып газэта
Заснавальнік Фацінскі I. П.
Заснаваная 2 красавіка 1886
Закрытая 31 кастрычніка1902
Мова расейская, беларуская
Штаб-кватэра Менск, на рагу Саборнай плошчы й Турэмнай вуліцы, дом Вендорфа
Минскій листокъ у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Заснавальнік і выдавец I. П. Фацінскі. Выдаўцамі ў розны час былі I. П. Сілініч, В. М. Шчагляцьеў, К. I. Зіноўеў, М. П. Мысаўской, рэдактарамі — М. А. Іваноў, А. Я. Мацкевіч, С. М. Мацьвееў, К. І. Зіноўеў, Ф. Ф. Каменскі, Я. А. Фідлер, М. П. Мысаўской. Кіраўнікі газэты дапускалі памяркоўную апазыцыю да царызму, некаторыя зь іх (Зіноўеў, Мысаўской) прытрымліваліся больш радыкальных, народніцкіх поглядаў, за што газэта падвяргалася адміністрацыйным спагнаньням з боку цэнзуры, губэрнскімі й цэнтральнай уладамі, а з 27 лютага 1897 яе выхад прыпынены на 8 месяцаў. Адна з прэтэнзіяў — матэрыялы на беларускай мове.

Выходзіла з рознай пэрыядычнасьцю: з 1886 па 1896 — 2 разы на тыдзень, з 1896 па 1898 — штодзённа, з 1898 па 1902 — 3 разы на тыдзень і ў 1902 — 4 разы. №№: 1886, № 1 (2 красавіка) — 73; 1887, № 1—101; 1888, № 1—102; 1889, № 1—101; 1890, № 1—103; 1891, № 1—104; 1892 — невядома; 1893, № 1—105; 1894—1895 па 103 нумары ў год; 1896, № 1—197; 1897, № 1—17; 1898, № 1—146; 1899—1900 па 155 нумароў у год; 1901, № 1—161; 1902, № 1—205 (31 кастрычніка)[1][2].

Газэта мела грамадзка-літаратурны характар і рабіла ўхіл на асьвятленьне мясцовых навінаў Паўночна-Заходняга краю. Выхад газэты быў спынены ў 1902 годзе, ейнай пераемніцай стала газэта Северо-Западный край — Фацінскі прадаў «Минскій листокъ» М. Мысаўскому за 5 тысяч рублёў[3].

Зьмест газэты

рэдагаваць

Асьвятляла мясцовае жыцьце, падзеі ў краіне й за мяжой, сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства жыхароў, дзейнасьць грамадзкіх дэмакратычных арганізацый. Зьмяшчала агляды расейскіх кніг і часопісаў прагрэсіўнага кірунку, прапагандавала дэмакратычныя й рэалістычныя традыцых расейскай літаратуры й мастацкай культуры, рэцэнзія на кнігу Ў. I. Леніна «Разьвіцьце капіталізму ў Расеі, станоўча ацэнена з пазыцыяў народніцтва, 1900), нарысы па гісторыі эўрапейскай філясофіі й цывілізацыі «Наш век» (1888).

Беларускі зьмест газэты

рэдагаваць
  Гэта была навiна як першыя майскiя перуны. Менчукi са слязамi прасвятлення i радасцi чыталi «наш» лiсток. У Менску ў нас, як у сталiцах, свая газета... Каля газеты гуртавалiся ўсе лепшыя iнтэлiгенты горада з рэдактарам Фоцiнскiм на чале. Свабоднай палiтычнай думцы ў тыя гады газета адводзiла маленечкi прастор, але жыццё горада i злыднi адбiвала вельмi добра. Можна было лаяць гарадскую думу сколькi ўлезе, была палiцэйская хронiка, аб начальсцвенных мерапрыемствах. Светлую думку ўсё ж такi гэтыя iнтэлiгенты праводзiлi ў зацiснутыя мазгi жыхароў  

—Аляксандр Уласаў, мемуары[3]

Падарымлівала пачынальнікаў беларускай літаратуры, ўпершыню апублікавала паэму «Тарас на Парнасе» (16 траўн 1889, пад назовам «Тарас»[4]), творы Каруся Каганца, Янкі Лучыны, паэму Ўладзіслава Сыракомлі «Нядзеля» у перакладзе на расейскую мову Янкі Лучыны[5], мясцовых літаратараў Дорофея Бохана, Адама Бярозы, Яўгена Ляцкага, Рыгора Цяглы, А. О. Шынкевіча[6], народныя песьні, легенды. Асьвятляла дзейнасьць «Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў», тэатральнае жыцьцё Менску й краю. У «Менскім лістке» друкаваліся дасьледаваньні па гісторыі й этнаграфіі Беларусі, у тым ліку «Нарысы гісторыіі Менску» (1887, пад псеўд І. Адпеты), гістарычна-этнаграфічныя нарысы А. І. Слупскага (цыкл артыкулаў «Менск і яго мінулае», 1886[7][8][9][10], «Тройцын дзень»[11], «Унія ў Менску», 1889, «Князь вешчуноў», 1892, «Легенда пра заснаваньне Менску», 1893, «Стары Менск» 1895, і інш ), «Тураўскае княства»[12][13], рэцэнзію на кнігу «Десять лѣтъ въ жизни Минской гимназіи»[14].

Артыкулы Мітрафана Доўнар-Запольскага («Ад Кіева да Рагачова» 1887, «Старадаўняя Беларусь», «Беларускае мінулае», «Доктар Францыск Скарына», усе 1888), урыўкі з нарыса «Беларускае вясельле ў культурна-рэліпйных перажытках», 1893—94), дасьледаваньне Мікалая Янчука «3 навуковай вандроўкі ў Беларусь» (1886—87), Адама Багдановіча («Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяроддзх Беларускага краю»[15][16][17], «Пэдагагічныя погляды беларускага народа», абодва 1886[18][19], «Погляды беларусаў на сьвяты Вялікадня», 1887[20], «Перажыткі ў сьветасузіраньня беларусаў», 1894), Дорофея Бохана («Менск і мінчане», 1902), рэцэнзіі на фальклёрна-этнаграфічныя зборнікі Еўдакіма Раманава (21.4.1887) і Паўла Шэйна (8.9.1887). Знаёміла зь мясцовымі выстаўкамі выяўленчага мастацтва, асьвятляла працу Менскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, тэатральнае й музычнае жыцьцё, мастацкай самадзейнасьць места.

3 1888 газэта выдавала непэрыядычны навукова-папулярны й літаратурна-публіцыстычны дадатак «Северо-западный календарь» (па-беларуску: «Паўночна-заходні календар»). Першы выпуск не зьмяшчаў ні твораў на беларускай мове, ні значных гісторыка-этнаграфічных артыкулаў, але ў наступныя гады — 1889 і 1890, выпушчаных у Маскве пад рэдакцыяй Мітрафана Доўнар-Запольскага, былі апублікаваныя паэма Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на беларускай мове «Гапон», запісы беларускіх народных песень, этнаграфічны матэрыял. У далейшым выданьне календароў аднавілася ў Менску, дзе выйшлі яшчэ два нумары — на 1892 і 1893 гг., пад рэдакцыяй А. І. Слупскага. Друкаваліся творы Янкі Лучыны, народныя паданьні й легенды, дасьледаваньні Слупскага «Ізяслаў і Тураў — рассаднікі хрысьціянства», 1888, А. Афонскага «Старадаўнія праваслаўныя сьвятыні места Вільні», «Гісторыя места Віцебска», абодва 1892, і інш.

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 142 (№ 1199). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  2. ^ Газеты дореволюционной России 1703 — 1917. Каталог. / Т.В. Акопян і інш.. — Санкт-Петербург: «Российская национальная библиотека», 2007. — С. 338 (№ 4331). — 592 с. — 500 ас. — ISBN 978-5-8192-0343-9
  3. ^ а б Людмила Рублевская. 130 лет назад вышла первая минская газета - "Минский листок"  (рас.) // СБ. Беларусь сегодня : газэта. — 2016, 7 красавіка.
  4. ^ Тарасъ. (Бѣлорусская поэма) // Минскій листокъ : газэта. — 1889. — № 37. — С. 2, 3.
  5. ^ Воскресенье. Идиллія недалёкаго прошлаго. Сочиненіе Кондратовича (Владислава Сырокомли).  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 21. — С. 2, 3.
  6. ^ А. О. Шынкевіч. Сцяпан и Тацяна. (Изъ Бѣлорусской жизни)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1889. — № 18. — С. 2.
  7. ^ А. С—кій. Минск и его прошлое. (Исторический очерк)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 2. — С. 2—3.
  8. ^ А. С—кий. Минск и его прошлое. (Исторический очерк)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 3. — С. 2.
  9. ^ А. С—кій. Минск и его прошлое. (Исторический очерк)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 4. — С. 2—3.
  10. ^ А. И. Слупскій. Минск и его прошлое. (Исторический очерк)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 8. — С. 2, 3.
  11. ^ А. С. Тройцынъ день. (Исторический очерк)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 18. — С. 2, 3.
  12. ^ Туровское княжество. (Историческій очерк).  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 28. — С. 2, 3.
  13. ^ Туровское кнжество. (Историческій очерк).  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 29. — С. 1, 2.
  14. ^ Д. Мейчинъ Послѣдее десятилѣтіе Минской классической гімназіи. (Критическая замѣтка).  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 27. — С. 2, 3.
  15. ^ А. Б. Очеркъ положенія женщины въ крестьянской средѣ Бѣлорусскаго края.  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 39. — С. 3.
  16. ^ А. Б. Очеркъ положенія женщины въ крестьянской средѣ Бѣлорусскаго края. (Продолженіе.)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 40. — С. 2, 3.
  17. ^ А. Б. Очеркъ положенія женщины въ крестьянской средѣ Бѣлорусскаго края. (Окончаніе.)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 42. — С. 1, 2,.
  18. ^ А. Б. Педагогическія воззрѣнія Бѣлорусскаго народа. Очерк.  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 61. — С. 1, 2,.
  19. ^ А. Б. Педагогическія воззрѣнія Бѣлорусскаго народа. Очеркъ. (Окончаніе.)  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1886. — № 66. — С. 1, 2,.
  20. ^ А. Б. Воззрѣнія бѣлоруссовъ на празднества Пасхи.  (рас.) // Минскій листокъ : газэта. — 1887. — № 27. — С. 1, 2, 3.

Літаратура

рэдагаваць

  • Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.) / Ред. коллегия: К. П. Буслов (гл. ред.). — Менск: Наука и техника, 1973. — С. 408—425. — 556 с. — 1100 ас.
  • С. М. Самбук . Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине XIX века : (по материалам периодической печати). — Менск: Наука и техника, 1976. — С. 78—149. — 184 с. — 1100 ас.
  • Федорова Т. Н. Общественно-политическая мысль в Белоруссии и "Минский листок" (1886 – 1902 гг.). — Менск: Наука и техника, 1966. — 132 с. — 1000 ас.
  • Федорова Т. Н. Развитие общественно-политической и эстетической мысли в Белоруссии (по материалам газеты "Минский листок" 1886-1902 гг.): диссертация кандидата философских наук. — Менск: БДУ, 1962. — 334 с.
  • Федорова Т. Н. Развитие общественно-политической и эстетической мысли в Белоруссии (по материалам газеты "Минский листок" 1886-1902 гг.): автореферат кандидата философских наук. — Менск: БДУ, 1962. — 16 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць