Аляксандраўка (Нараўлянскі раён)
Алякса́ндраўка[1] — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на поўдзень ад Мухаедаў, на рацэ Ільі. Аляксандраўка ўваходзіць у склад Мухаедаўскага сельсавету.
Аляксандраўка | |
трансьліт. Aliaksandraŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Нараўлянскі |
Сельсавет: | Мухаедаўскі |
Вышыня: | 158 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 60 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2355 |
Паштовы індэкс: | 247804 |
СААТА: | 3238824001 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°25′30″ пн. ш. 29°28′36″ у. д. / 51.425° пн. ш. 29.47667° у. д.Каардынаты: 51°25′30″ пн. ш. 29°28′36″ у. д. / 51.425° пн. ш. 29.47667° у. д. |
± Аляксандраўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Аўтамабільная дарога Кіеў — Нароўля злучае вёску Аляксандраўку з Украінай, вёскай Мухаедамі, горадам Нароўляй.
Пункт пропуску «Аляксандраўка» празь дзяржаўную граніцу з Украінай. Граніца праходзіць на поўдзень ды ўсход ад вёскі.
Гісторыя
рэдагавацьУ ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя Аляксандраўка вядома як Рудня Аляксандраўка. У 1860-х гадах мела 18 двароў. Уваходзіла ў склад Мухаедаўскай воласьці. У 1930-х гадах — цэнтар сельсавету, мела 110 двароў. 1981 год — 210 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 120 чалавек
- 2004 год — 80 чалавек
- 2010 год — 60 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 244.