Мангайла
Мангайла, Мангейла (Мангель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мангайла лац. Mangajła / Manhajła | |
Mannigel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Manno + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мангейла, Мангель |
Зьвязаныя імёны | Гальман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мангайла» |
Паходжаньне
рэдагавацьМанігель (Manigel[1], Mannigel[2]) і Гайламан або Гельман (Gailamanns[3], Gelman) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Манігель (Manigel, Mannigel, Manygiel)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монъкгаилова земля (1440—1492 гады)[9]; Кгинцевичи, Монгаило а Станко (11 лютага 1496 году)[10]; бояре ясвонские на имя… а Монгаило Довъятовичъ (30 траўня 1496 году)[11]; listy Stephana Mongieiłowicza szliachcica trockiego (каля XV—XVI стагодзьдзяў)[12]; Michaele Mangaylowicz (9 студзеня 1522 году)[13]; Станислав Монкголовичъ[14], Довкгялъ Монкгяиловичъ[15], Петръ Монкгяловичъ[16] (1528 год); Станиславовое Монкгейловича Луцеи Олехновны… Станиславъ тот Монкгейловичъ (чэрвень 1541 году)[17]; y Mangielewicza (27 ліпеня 1553 году)[18]; въ бояръ Троцкого повету въ Монкгейловичовъ (23 сьнежня 1558 году)[19]; Павелъ Александровичъ з Монкгеловичъ… Балтромей Стасевичъ з Монкгеловичъ… Мартинъ Сарафиновичъ з Монкгеловичъ… Янъ Богушевичъ з дворца отчизного Монкгеловичъ (1567 год)[20]; Piotr Mongayło na miejscu rodzicielki Marianny Mongayłowej… Stanisław Mongayłło z Mongajłów… Bartłomiej Mongayło (1667 год)[21]; do jmci pana Mangayła… Mągayły… Mągayło (3 лістапада 1707 году)[22].
Носьбіты
рэдагаваць- Станіслаў Мангайлавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Даўгайл Мангайлавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Мангайлавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Войцехавіч, Павал Юр’евіч і Станіслаў Шымкавіч Мангайловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1581[23] і 1600[24] гадох
Мангайлы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Мангела (Mangiela, Mongiela) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].
У 1690 годзе ўпаміналіся мясцовасьці Мангайлавічы і Мілашавічы Мангайлы ў Жамойцкім старостве[26].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мангелішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Acta publica. Bd. 7: Das Jahr 1628. — Breslau, 1905. P. 286.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 47.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 119.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 591, 567.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 210.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 90.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 141.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 81.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 9.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 78.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 72.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 75.
- ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867. С. 38.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 655—656.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 190—191.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 18. — Витебск, 1888. С. 180.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 72.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 266.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 151.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 31, 34.