Малая Люцінка

вёска ў Валожынскім раёне

Мала́я Лю́цінка[1]вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавету.

Малая Люцінка
трансьліт. Malaja Liucinka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Пяршайскі
Насельніцтва:
  • 24 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′35″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.00972° пн. ш. 26.77028° у. д. / 54.00972; 26.77028Каардынаты: 54°0′35″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.00972° пн. ш. 26.77028° у. д. / 54.00972; 26.77028
Малая Люцінка на мапе Беларусі ±
Малая Люцінка
Малая Люцінка
Малая Люцінка
Малая Люцінка
Малая Люцінка
Малая Люцінка

Гісторыя

рэдагаваць

Фальварак Люцінку Дунін-Марцінкевіч набыў у межавага судзьдзі А. Сялявы ў 1840 годзе. Пісьменьнік напісаў тут свае славутыя творы, у тым ліку «Гапон», «Купала», «Пінская шляхта», два зь іх — «Люцынка, або шведы ў Літве» і «З-пад Іслачы, або Лекі на сон» — непасрэдна апавядаюць пра тутэйшыя мясьціны.

У сваім доме гаспадар прымаў Станіслава Манюшку, У. Сыракомлю, А. Ельскага, М. Ельскага і іншых вядомых дзеячаў культуры.

Дунін-Марцінкевіч памёр у Люцінцы 29 сьнежня 1884 году на 77-м годзе жыцьця. У доме Марцінкевіча працавала арганізаваная дачкой пісьменьніка Камілай школа, у ёй навучаўся пісьменьнік Ядвігін Ш.

Дом згарэў напрыканцы ХІХ стагодзьдзя. У савецкі час не аднаўляўся як ідэалягічна чужое савецкай культуры "панскае гняздо".

Месца дому пісьменьніка ўшанавана толькі ў 1986 годзе[2][3]. У вёсцы штогод праходзіць сьвята памяці Дуніна-Марцінкевіча[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 — 24 чалавекі[5]

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Памятник Винценту Дунину-Марцинкевичу в деревне Лютинка Воложинского района был открыт 1986 году Праверана 2015-06-07 г. Архіўная копія ад 2015-06-08 г.
  3. ^ Помнік В.Дуніну-Марцінкевічу ў вёсцы Малая Люцінка
  4. ^ Помнік Дуніну-Марцынкевічу
  5. ^ Статыстыка перапісу 2009 году

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць