Максім Талейка
Максі́м Тале́йка (нар. 20 лютага 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Максім Талейка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лютага 1993[1] (31 год) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 | Гарадзея | 16 (0) |
2011 | → Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2012 | Іслач | 29 (4) |
2013 | Смалявічы | 11 (0) |
2013—2014 | Іслач | 17 (1) |
2014 | Смаргонь | 0 (0) |
2015—2017 | Крумкачы | 52 (2) |
2017 | Слуцак | 4 (0) |
2018 | Іслач | 14 (1) |
2019 | Крумкачы | 22 (0) |
2020 | Каганат Ош[d] | 0 (0) |
2020 | Смаргонь | 6 (0) |
2021 | Ангкор Тайгер[d] | 18 (2) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР гораду Стоўпцы, кар’еру пачаў у клюбе Другой лігі «Гарадзея». Сэзон 2011 году правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў гульцом «Іслач». У студзені 2013 году перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 году выйграў бронзавыя мэдалі Кубка рэгіёнаў УЭФА.
У чэрвені 2014 году «Іслач» скасавала кантракт з Максімам празь ягоны несанкцыяваны выступ у складзе стаўпецкага «Нёмана» у Кубку Менскай вобласьці[2]. У жніўні таго ж году папоўніў склад «Смаргоні»[3], але ніводнага разу не зьявіўся на полі.
У 2015 годзе стаў гульцом клюба «Крумкачы». Пачатак сэзону прапусьціў з прычыны траўмы, але пазьней пачаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасьня 2015 году падчас матчу супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю[4]. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Найвышэйшую лігу. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы сталічнага клюбу. 21 красавіка 2017 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі зь лікам 2:3.
У жніўні 2017 году перайшоў у «Слуцак»[5]. Да канца сэзону 2017 правёў за слуцкі клюб чатыры матчы, пераважна выходзячы на замену. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6]. У студзені 2018 году падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[7]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 году пачынаў трэнавацца зь «Іслаччу», аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам[8] і выправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», зь якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца не пажадаў пераязджаць у іншы горад і ў красавіку 2019 году далучыўся да сталічнага НФК[10], дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У студзені 2020 году пакінуў НФК[11].
У сакавіку 2020 году далучыўся да кыргыскага клюбу «Каганат»[12], аднак гэтак і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, узмоцніўшы склад «Смаргоні»[13]. У студзені 2021 году стаў гульцом камбаджыйскага клюбу «Ангкор Тайгер»[14]. Пакінуў каманду ў лістападзе 2021 году[15], аднак сам застаўся жыць у Камбоджы[16].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 14 | 2 | |
Слуцак | 4 | 0 | ||
Іслач | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maksim Taleiko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Ислочь» расторгла контракт с Талейко из-за выступления игрока в Кубке Минской области за «Неман-Агро» (рас.)
- ^ Журавлев и Талейко пополнили «Сморгонь» (рас.)
- ^ Денис Шунто прокомментировал дисквалификацию футболиста «Крумкачоў» (рас.) Архіўная копія ад 2015-10-03 г.
- ^ Талейко и Зуевич перешли из "Крумкачей" в "Слуцк" (рас.)
- ^ Максим Талейко покидает СФК "Слуцк" (рас.) Афіцыйны сайт «Слуцка»
- ^ Максим Талейко подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ "Ислочь" объявила о расставании с Талейко (рас.)
- ^ "Луч" подписал Талейко (рас.)
- ^ Талейко стал игроком НФК (рас.)
- ^ НФК покинули восемь игроков (рас.)
- ^ Талейко стал игроком кыргызстанского клуба "Каганат" (рас.)
- ^ Максим Талейко вернулся из Кыргызстана и будет играть за "Сморгонь" (рас.)
- ^ Как белорусский «ворон» стал камбоджийским «тигром». Максим Талейко рассказывает о переезде в Азию (рас.)
- ^ Максим Талейко покинул Камбоджу (рас.)
- ^ Этот беларус брал медаль еврокубка любителей, забивал БАТЭ за «Крумкачоў» – а потом уехал играть за 8 тысяч км и остался, найдя там жену (рас.) Архіўная копія ад 2024-04-18 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)