Павал Назаранка

беларускі футбаліст

Павал Назаранка (нарадзіўся 20 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Гомель».

Павал Назаранка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1995(1995-01-20)[1] (29 гадоў)
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 91
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018 Дынама Менск 2 (0)
2014 Бяроза-2010 25 (1)
2015 Белшына 9 (0)
2015 Бяроза-2010 15 (2)
2016 Дынама Берасьце 26 (1)
2017—2018 Гарадзея 42 (1)
2019 Слуцак 25 (1)
2020 Віцебск 28 (1)
2021 Акжаік 13 (1)
2021—2022 Шахтар Караганда 7 (0)
2022 Акжаік 12 (0)
2023 Жэтысу 21 (0)
2024—4 Гомель
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2014—2016 Беларусь (да 21) 9 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама», з 2012 году гуляў за дубль менчукоў. У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[2], у ейным складзе правёў увесь сэзон 2014 году.

У красавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне» да канца першага кола[3]. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010» да канца сэзону[4][5]. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду на адзін сэзон берасьцейскаму «Дынама»[6]. У пачатку 2017 году вярнуўся ў менскае «Дынама» з арэнды[7]. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону[8], пазьней арэнда была працягнутая на сэзон 2018 году[9]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[10], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкую каманду[11].

З студзеня 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку склаў дамову аб супрацы з паўночнікамі[12]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэнньні кантракту пакінуў «Віцебск»[13]. У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Менскам» і берасьцейскім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казаскім «Акжаікам»[14]. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Акжаік» і далучыўся да карагандзінскага «Шахтара»[15]. У чэрвені 2022 году быў выключаны з заяўкі «Шахтара»[16] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжаік»[17].

У студзені 2023 году стаў трэнавацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна дапоўніў склад каманды[18]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[19]. У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры»[20], а ў лютым далучыўся да «Гомля»[21].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2015 Найвышэйшая ліга 9 0
Бяроза-2010 Першая ліга 15 2
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 26 1
Дынама Менск 2017 Найвышэйшая ліга 2 0
Гарадзея 14 0
2018 Найвышэйшая ліга 28 1

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Pavel Nazarenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Минское "Динамо" отдало Белевича и Назаренко в аренду "Березе-2010"
  3. ^ Минское «Динамо» отдало Назаренко в аренду «Белшине» (рас.)
  4. ^ 1-я лига. «Орша» Разумова (рас.)
  5. ^ Арандаваныя дынамаўцы правялі чарговыя матчы
  6. ^ Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду (рас.)
  7. ^ Эргашев, Назаренко и Аснин покинули брестское «Динамо» (рас.)
  8. ^ «Городея» арендовала у минского «Динамо» Павла Назаренко (рас.)
  9. ^ «Городея» достигла договоренности о продлении контрактов с Пласконным, Павлючеком, Лебедевым, Игнатенко, Романюком и Воронковым (рас.)
  10. ^ Назаренко подписал соглаашение со «Слуцком» (рас.)
  11. ^ Назаренко покинул "Слуцк"
  12. ^ Назаренко подписал контракт с "Витебском", Калугин покинул расположение клуба
  13. ^ Кац и Назаренко покидают "Витебск"
  14. ^ Назаренко подписал контракт с "Акжайыком"
  15. ^ Футбол. Павел Назаренко покинул "Акжайык" и перешел в карагандинский "Шахтер" Архівавана 13 ліпеня 2021.
  16. ^ Назаренко покинул карагандинский "Шахтер" и вернется в "Акжайык"
  17. ^ Павел Назаренко снова игрок "Акжайыка"
  18. ^ Павел Назаренко сменил "Акжайык" на "Жетысу" (рас.) Праверана 2023-01-26 г.
  19. ^ Назаренко покинул "Жетысу" (рас.)
  20. ^ Першин и Назаренко покинули тренировочный лагерь "Шахтера" (рас.)
  21. ^ Павел Назаренко подписал контракт с "Гомелем" (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць