Беларуская фэдэрацыя баскетболу
Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская фэдэрацыя баскетболу» (ГА «БФБ») — арганізацыя, што займаецца правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па баскетболе. Прадстаўляе інтарэсы беларускага баскетболу ў Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу.
Беларуская фэдэрацыя баскетболу | |
Дата ўтварэньня | 1992 |
---|---|
Тып | спартовая фэдэрацыя |
Штаб-кватэра | Менск, Беларусь |
Сяброўства | ФІБА Эўропа |
Афіцыйныя мовы | |
Старшыня | Максім Рыжанкоў |
Сайт | bbf.by |
Зьяўляецца рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем, ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можа мець свае арганізацыйныя структуры, якія ствараюцца па тэрытарыяльным прынцыпе і дзейнічаюць на падставе Статуту. Зьяўляецца сябрам ФІБА, пастанова аб гэтым прынятая Выканаўчым камітэтам гэтай міжнароднай арганізацыі 10 ліпеня 1992 г.
Мэты
рэдагавацьМэтамі Беларускай фэдэрацыі баскетболу зьяўляюцца арганізацыя, разьвіцьцё і папулярызацыя баскетболу як віду спорту, у тым ліку аматарскага і прафэсійнага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмацаваньне пазыцыяў і павышэньне прэстыжу беларускага баскетболу на міжнароднай арэне, разьвіцьцё міжнародных спартовых сувязяў у галіне баскетболу ва ўсіх яго формах.