Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фэстывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году». 18 сьнежня 2007 году на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выданьня складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 году. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому зьявіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].

Народны Альбом
Складанка розных выканаўцаў
Выдадзены 1997
Працягласьць 62:10
Выдавец Ковчег
БМАgroup (перавыданьне)
Назвасьпеў Працягласьць
1. «Пад прыгнётам панскім»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:30
2. «Маладое піва»  Лявон Вольскі 2:10
3. «Ать-два левой»  Лявон Вольскі 0:40
4. «Край ты мой, край»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 2:10
5. «Матка Боска Вострабрамска»  Вераніка Круглова 3:00
6. «Эх, змагаліся…»  Лявон Вольскі 1:30
7. «Кантрабандыст»  Кася Камоцкая 3:00
8. «Два польскіх шпіёны»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:45
9. «Настаўнік Рагойша»  Лявон Вольскі 2:40
10. «Lomir zich iberbetn»  Аляксандар Памідораў 3:25
11. «Крэўская полька»  Лявон Вольскі 1:15
12. «Я, дажалю, ня пан»  Лявон Вольскі 3:10
13. «Адэлька»  Лявон Вольскі 2:25
14. «Аргентынскае танга»  Зьміцер Вайцюшкевіч 2:50
15. «Мой паляўнічы»  Кася Камоцкая 2:00
16. «Юзік»  Лявон Вольскі 1:10
17. «Казік»  Лявон Вольскі 1:55
18. «Бойка на лузе»  Лявон Вольскі 1:55
19. «Ja spiewam po polsku»  Лявон Вольскі 1:30
20. «Аліцыя»  Кася Камоцкая 2:50
21. «Ать-два правой»  Лявон Вольскі 1:20
22. «ЛаЛаЛаЛа»  Лявон Вольскі 1:50
23. «Дарагія маі масквічы»  Кася Камоцкая 1:05
24. «Надзенька»  Мікола Трус 2:30
25. «Сьнежань, студзень і люты»  Ірына Курапаткіна 2:40
26. «Майская песьня»  Лявон Вольскі, Кася Камоцкая 3:30
27. «Простыя словы»  Лявон Вольскі 3:25
62:10

Удзельнікі

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Супольны музычны праект, які зьявіўся на сьвет дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома й амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба й іншыя.
  • На некаторых перавыданьнях песьня «Надзенька» замененая на іншую.
  • Ёсьць меркаваньне, што песьня «Казік» напісаная на матыў песьні «Twist and Shout», вядомай у выкананьні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песьня «La Bamba», вядомая ў выкананьні Ritchie Valens, а таксама гурту Los Lobos, кавэр-вэрсіяй якой, дарэчы, і зьяўляецца «Twist and Shout».
  • «Lomir zich iberbetn» (па-беларуску: давайце памірымся) — народная габрэйская песьня.
  • Песьня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
  • У песьні «Два польскіх шпіёны» сьпяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі пэрсанажы мультфільма 1960-х гадоў.
  • Каймар Ягер ды Кляўс Зэмдэта служылі ў войску разам зь Міхалам Анемпадыставым.
  • Запіс альбому быў зроблены на студыі Радыё 101,2 у лістападзе 1996 — сьнежні 1997. Удзел у рэалізацыі праекту браў фонд «Наша Ніва». Альбом быў выдадзены фірмай «Ковчег» у 1997 годзе.
  • Лявон Вольскі разам зь Міхалам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на пэрсанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімер Колас зь ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма «Дзёньнік „Народнага альбома“»[3].
  • Андрэй Хадановіч выконваў кавэр на песьню «Простыя словы».
  • 11 красавіка 2004, 18 сьнежня 2007 ды 2-3 сьнежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. часьцяком выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песьню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых зьвестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з катэдры славістыкі філфаку БДУ Мікола Трус[5]. На песьню «Надзенька» таксама зьняты відэакліп.
  • Песьня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
  1. ^ Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.
  2. ^ INFA — Narodny Albom (Народны Альбом) Архіўная копія
  3. ^ «Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода
  4. ^ «Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU(недаступная спасылка) 20 ноя 2008 (рас.)
  5. ^ Сяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасьці», Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу»

Спасылкі

рэдагаваць