Гравітацыя (музычны альбом)
музычны альбом
«Гравітацыя» — пяты сольны музычны альбом Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя адбылася 7 лютага 2019 году.
«Гравітацыя» | ||
---|---|---|
![]() | ||
Альбом Лявона Вольскага | ||
Выдадзены | 2019 | |
Храналёгія Лявона Вольскага | ||
Псыхасаматыка (2016) |
«Гравітацыя» (2019) |
Ameryka[d] |
Новы альбом Лявона Вольскага, як і папярэдні, быў запісаны ў Вільні з нарвэскім саўндпрадусарам Снорам Бэргерудам. Ён завяршае трылёгію альбомаў «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016)[1]. Сродкі на запіс «Гравітацыі» Лявон зьбіраў праз краўдфандынг — і пасьпяхова закрыў усю суму[2].
Канцэпцыя альбому — гісторыя чалавечага жыцьця ад нараджэньня да скону. Прэзэнтацыя альбому «Гравітацыя» заплянавана ў Prime Hall 2 сакавіка.
Зьмест рэдагаваць
- Адсюль пачынаецца сьвет
- Апэрацыя «Адукацыя»
- Няма за кім ісьці
- Войска
- Лепшыя на сьвеце (Горшыя на сьвеце)
- Русская песня
- Зіма
- Тыя, хто
- Зьніклыя людзі
- Хай
- Човен
- Год за годам
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя», Радыё Свабода, 7-02-2019
- ^ Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя», 34mag, 7-02-2019