Малая Люцінка
Мала́я Лю́цінка[1] — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавету.
Малая Люцінка | |
трансьліт. Malaja Liucinka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Пяршайскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′35″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.00972° пн. ш. 26.77028° у. д.Каардынаты: 54°0′35″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 54.00972° пн. ш. 26.77028° у. д. |
± Малая Люцінка |
Гісторыя
рэдагавацьФальварак Люцінку Дунін-Марцінкевіч набыў у межавага судзьдзі А. Сялявы ў 1840 годзе. Пісьменьнік напісаў тут свае славутыя творы, у тым ліку «Гапон», «Купала», «Пінская шляхта», два зь іх — «Люцынка, або шведы ў Літве» і «З-пад Іслачы, або Лекі на сон» — непасрэдна апавядаюць пра тутэйшыя мясьціны.
У сваім доме гаспадар прымаў Станіслава Манюшку, У. Сыракомлю, А. Ельскага, М. Ельскага і іншых вядомых дзеячаў культуры.
Дунін-Марцінкевіч памёр у Люцінцы 29 сьнежня 1884 году на 77-м годзе жыцьця. У доме Марцінкевіча працавала арганізаваная дачкой пісьменьніка Камілай школа, у ёй навучаўся пісьменьнік Ядвігін Ш.
Дом згарэў напрыканцы ХІХ стагодзьдзя. У савецкі час не аднаўляўся як ідэалягічна чужое савецкай культуры "панскае гняздо".
Месца дому пісьменьніка ўшанавана толькі ў 1986 годзе[2][3]. У вёсцы штогод праходзіць сьвята памяці Дуніна-Марцінкевіча[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 — 24 чалавекі[5]
Славутасьці
рэдагаваць- Месца дому, у якім жыў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
- Помнік Вінцэнту Дуніну-Марцынкевічу
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба беларускага пісьменьніка В. Дуніна-Марцінкевіча, дзе першым прафэсійным тэатрам ставіліся беларускія п’есы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Памятник Винценту Дунину-Марцинкевичу в деревне Лютинка Воложинского района был открыт 1986 году Праверана 2015-06-07 г. Архіўная копія ад 2015-06-08 г.
- ^ Помнік В.Дуніну-Марцінкевічу ў вёсцы Малая Люцінка
- ^ Помнік Дуніну-Марцынкевічу
- ^ Статыстыка перапісу 2009 году