Лютэр (імя)
Лютэр, Лютар, Людэр, Людар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Лютэр лац. Luter | |
Luther | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liut + Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Лютар, Людэр, Людар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Лютэр» |
Паходжаньне
рэдагавацьЛютэр, Лютар, Людэр або Людар (Luther, Liuter, Liutar, Liuder, Liudar) і Герылют (Herileut) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3][4][5]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Luter (Lutir)[10].
У 1600 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Luder, Auristeus Borussus, у 1640 годзе — Petrus Luderus, Conicensis Prussus[11]. У 1647 годзе ў папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу навучаўся Joannes Lider, Prutenus[12].
У Польшчы (Памяранія) у 1606 годзе адзначалася прозьвішча Luder[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подле земль пана Кгедройтя и Станислава Лютара (1554 году)[14]; Jurko Liuter (1594 год)[15]; Яцъко Лютаренъко… Феско Люторенъко… Степанъ Лютеръ (1649 год)[16]; Magdalena Ludarówna (1727 год)[17]; Luteryszki (1744 год)[18]; Tadeusz Lutorowicz (6 лютага 1786 году)[19]; Florian Lutorowicz, komornik pow. kow. <…> przez Floriana Luterowicza, komornika pow. kow. (7 лютага 1786 году)[20]; Marcjanna Lutarewicz (1814 год)[21].
Носьбіты
рэдагавацьІмя
рэдагаваць- Лютэр фон Браўншвайг (~1275-1335) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэну
- Лютэр Бэрбанк (1849—1926) — амэрыканскі батанік
- Марцін Лютэр Кінг (1929—1968) — амэрыканскі прапаведнік, змагар за правы афраамэрыканцаў
- Лютэр Вэндрас (1951—2005) — амэрыканскі рытм-энд-блюзавы сьпявак
Прозьвішча
рэдагаваць- Марцін Лютэр (1483—1546) — нямецкі сьвятар XVI стагодзьдзя, пачынальнік рэфармацыйнага руху
- Станіслаў Лютар — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1554 годзе
- Станіслаў Вашкевіч Лютэр — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1606 годзе[22]
- Грышка Лютар — жыхар вёскі Вішнеўкі (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1770 годзе[23]
- Карл Тэадор Робэрт Лютэр (1822—1900) — нямецкі астраном
- Ганс Лютэр (1879—1962) — нямецкі дзяржаўны дзяяч
- Аляксей Даніілаў Лютаровіч — шляхціч з Аколіцы, які спачыў на могілках пры касьцёле ў 1912 годзе[24]
- Адэля Лютарэвічова — жыхарка Аколіцы, якая спачыла на каталіцкіх могілках у 1916 годзе[25]
Лютаровічы — літоўскі шляхецкі род[26].
У XVI ст. існаваў «абруб» Людэры (Людеры) у Жамойцкім старостве[27].
На 1884—1903 гады існавала вёска Людары ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[28][29].
На 1910 год існавала вёска Лютраўка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[30].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1031, 1043—1044.
- ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Alhaug G. 10 001 navn: norsk fornavnleksikon. — Cappelen Damm, 2011.
- ^ Liutheri, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 154, 411.
- ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 93.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 364.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 67.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 474.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 169, 356, 466.
- ^ Birże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 414, 420—421.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 384, 412.
- ^ Kiernów, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 240.
- ^ Яўген Анішчанка, Уснаж, Курчевцы, Вишневка инвентарь 1770 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 ліпеня 2016 г.
- ^ Ханецкі В. Пахаваньні на могілках у Астрашыцкім Гарадку, Раўбічах, Аколіцы, Губічах (да 1917 года) // Годнасьць. № 2 (4), 1997. С. 48.
- ^ Ханецкі В. Пахаваньні на могілках у Астрашыцкім Гарадку, Раўбічах, Аколіцы, Губічах (да 1917 года) // Годнасьць. № 2 (4), 1997. С. 50.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 175.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 470.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 405.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 212.