Лютвін
Лютвін, Людвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Лютвін лац. Lutvin | |
Liutwin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liut + Wino |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Winiliut |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Лютвін» |
Паходжаньне
рэдагавацьЛютвін, Людвін або Лідвін, пазьней Літвін (Liutwin, Liuduin, Lidwin[1], Litwin[2]) і Вінілют (Winiliut[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людкен, Лютар, Людамонт; германскія імёны Luidikin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6]. Формы Ludovin, Ludowin, Luduin, Luotwin таксама мела старажытнае германскае імя Лодвін (Лод-він)[7].
Адпаведнасьць імя Лютвін (лет. Liutvinas) германскаму імю Liutwin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Lutwin[9].
У Чэхіі гістарычна бытавалі германскія імёны Litva (якое выводзяць ад імя Liutwin) і L'utvín[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди… Яцко Литвинович (2 студзеня 1512 году)[11]; Piotr Lutwinel, syn ieden Mikołay (12 жніўня 1598 году)[12]; 8. Litwin Dasiukiewicz wlok 1/2. 9. Jeroma Dasiukiewicz wlok 1/2 (1641 год)[13]; Ludwin (1744 год)[14]; Antonius Ludwinowicz (14 ліпеня 1781 году)[15]; Marianna Lutwin (1798 год)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Сьвяты Лютвін († каля 717) — біскуп Трыру, Сьвяты
- Лютвін (XIII—XIV стагодзьдзі) — аўтар паэмы «Адам і Эва»
- Станіслаў Людвінавіч Курч (Stanisław Ludwinowicz Kurcz) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы лідзкі, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Віленскага ваяводзтва[17]
- Юры (Ержы) Лютвін — селянін з ваколіцаў Вількаў, які ўпамінаецца ў 1826 годзе[18]
Людвіновічы (Ludwinowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Высокага Двара, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Людвіновічы (Ludwinowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага і Троцкага паветаў[20][21].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Лютвін і Лютвіновіч у летувізаваных формах[22]
На 1902—1905 гады хутар (сядзіба) Люцьвіны існаваў у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[23][24].
На 1904 год існавала вёска Лютвіна ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[25].
На 1906 год існаваў маёнтак Лідвінава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[26].
Вёскі з назвай Людзьвіноў існуюць на гістарычных Мазыршчыне і Рэчыччыне, з назвай Людвінова — на гістарычных Ашмяншчыне, Браслаўшчыне, Ваўкавышчыне, Меншчыне і Піншчыне, з назвай Людзьвінова — на гістарычных Ашмяншчыне і Гарадзеншчыне, з назвай Людзьвінаўка — на гістарычнай Рэчыччыне. На гістарычнай Ковеншчыне існуе мястэчка Людвінова.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1049.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1031.
- ^ Würzburger Diözesangeschichtsblätter. 1952. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 107.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Svoboda J. Bemerkungen über alttschechische Personennamen deutscher Herkunft // Onomastica Slavogermanica. III. — Berlin, 1967. S. 37—38.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 89.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 499.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 77.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1781 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Kroki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 112.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 3. — Вильнюс, 1959. С. 226—228.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 347.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 623.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 336.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 103.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 247.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 144.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 274.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 377.