Бургтэатар

тэатар у Вене

Бургтэа́тар (па-нямецку: Burgtheater) — нацыянальны тэатар у Вене, які месьціцца ў раёне Гофбург. Гэта самы важны нямецкамоўны тэатар і з самых важных тэатраў у сьвеце[3]. Бургтэатар быў адкрыты ў 1741 годзе на загад імпэратаркі Марыі Тэрэзіі. У 1776 годзе тэатар атрымаў назву Нямецкі нацыянальны тэатар. У канцы XVIII у ім адбыліся прэм’еры трох опэраў Вольфганга Амадэя Моцарта, як то «Выкраданьне з сэрыльлё», «Жаніцьба Фігаро» і «Così fan tutte». Таксама тут быў прэзэнтаваны ягоны канцэрт для фартэпіяна K. 491. 2 красавіка 1800 году ў тэатры адбылася прэм’ера «Сымфонія №1» аўтарства Людвіга ван Бэтговэна.

Бургтэатар
па-нямецку: K.K. Hof- und Nationaltheater[1]
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1741
Будынак тэатру
Месцазнаходжаньне
АдрасUniversitätsring 2[2]
Сайтburgtheater.at (ням.)

  1. ^ Эўрапейская тэатральная архітэктура (анг.)Arts and Theatre Institute.
  2. ^ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
  3. ^ Burgtheater. Encyclopedia of Austria.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бургтэатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў