Клясычная музыка
Клясычная музыка — шырокі тэрмін для абазначэньня асноўных кірункаў заходнеэўрапейскае літургічнае і сэкулярнае музыкі ў пэрыяд ад IX стагодзьдзя да нашага часу. Ключавыя нормы гэтай традыцыі склаліся прыкладна паміж 1550 і 1900 гадамі. Тэрмін зьявіўся ў пачатку XIX стагодзьдзя з мэтай «кананізаваць» пэрыяд ад Ёгана Сэбастыяна Баха ды Людвіг ван Бэтговэна ў якасьці своеасаблівага залатога веку музыкі[1].
У верхнім шэрагу — Антоніё Вівальдзі, Ёган Сэбастыян Бах, Георг Гэндэль, Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бэтговэн;
у другім радзе — Джаакіна Расіні, Фэлікс Мэндэльсон, Фрыдэрык Шапэн, Рыхард Вагнэр, Джузэпэ Вэрдзі;
у трэцім радзе — Ёган Штраўс, Ёганэс Брамс, Жорж Бізэ, Пётар Чайкоўскі, Антанін Дворжак;
у ніжнім радзе — Эдвард Грыг, Эдўард Элгар, Сяргей Рахманінаў, Джордж Гершвін, Арам Хачатурян.
У значэньні якаснае адзнакі, клясычная музыка — гэта музыка мінулага, якая вытрымала выпрабаваньне часам і мае аўдыторыю ў сучасным грамадзтве. Ужо сёньня ў якасьці клясычных успрымаюцца ня толькі вяршыні музычнага мастацтва, але і найлепшыя ўзоры забаўляльных жанраў мінулага: удалыя творы францускай, венскай і вугорскай апэрэты XIX стагодзьдзя — пачатку XX стагодзьдзя, вальсы Ёгана Штраўса і іншыя.
Эўрапейская музыка ў значнай ступені адрозьніваецца ад многіх іншых неэўрапейскіх і папулярных музычных формаў сваёй сыстэмай музычнай натацыі, якая пачала ўжывацца з XVI стагодзьдзя[2]. Заходняя музычная натацыя выкарыстоўваецца кампазытарамі для запісу на паперы вышыні, хуткасьці, мэтру, індывідуальных рытмаў і пазначае дакладнае выкананьне музычнага твору. Гэта пакідае менш магчымасьцяў для такіх практыкаў, як то імправізацыя, якая часьцяком выкарыстоўваецца ў нэеўрапейскіх творах музычнага мастацтва і папулярнай музыкі[3][4].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Rushton, Julian, Classical Music, (London, 1994), 10
- ^ Chew, Geffrey & Rastall, Richard. «Notation, §III, 1(vi): Plainchant: Pitch-specific notations, 13th–16th centuries», Grove Music Online, ed. L. Macy
- ^ Malm, W.P./Hughes, David W.. «Japan, §III, 1: Notation systems: Introduction», Grove Music Online, ed. L. Macy
- ^ Middleton, Richard. «Popular music, §I, 4: Europe & North America: Genre, form, style», Grove Music Online, ed. L. Macy
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Клясычная музыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў