Клявэсы́н (па-італьянску: clavicembalo) — клявішны струнна-шчыпковы музычны інструмэнт. Гуказдабываньне адбываецца націсканьнем на клявішу, пасьля чаго асыгнаваны плектар чапляе струну, гук ваганьняў якой узмацьняецца ў корпусе інструмэнту. Клявэсынавая музыка была распаўсюджаная ў часы эпохі Рэнэсансу і барока. У XVIII стагодзьдзі клявэсын саступіў месца на музычнай сцэне свайму прамому нашчадку — фартэпіяна. У XX стагодзьдзі клявэсын зноў пачаў зьяўляцца на канцэртах клясычнай музыкі, а таксама ў новых (сучасных па стылі) творах і ў масавай культуры.

Францускі клявэсын XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя

рэдагаваць

Найболей верагодна, што клявэсын быў вынайдзены пад канец Сярэднявечча. У XVI стагодзьдзі італьянскія клявэсынныя майстры рабілі лёгкія інструмэнты са слабым нацяжэньнем. У канцы стагодзьдзя галяндзкая сям’я Рукерс пачала выкарыстоўваць іншую тэхніку: іх клявэсыны мелі цяжэйшую будову, але і гук іх быў болей дынамічны. Яны таксама прапанавалі першы клявэсын зь дзьвюмя клявіятурамі: другая выкарыстоўвалася падчас транспазыцыі ў творы.

Напрыканцы XVIII стагодзьдзя фартэпіяна пачало набіраць моц і клявэсын канчаткова зьнік. Выключэньне склала опэра: клявэсын выкарыстоўвалася для акампанаваньня рэчытатыву, але нават тут яго падмяняла фартэпіяна.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Клявэсынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў