Ломыш
Лóмыш (Лóмуш)[2] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Ломыш лац. Lomyš | |
Дата заснаваньня: | перад 1773 годам[a] |
Былая назва: | Антані́н |
Мясцовая назва: | Ломуш |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254816026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°49′47″ пн. ш. 29°34′39″ у. д. / 51.82972° пн. ш. 29.5775° у. д.Каардынаты: 51°49′47″ пн. ш. 29°34′39″ у. д. / 51.82972° пн. ш. 29.5775° у. д. |
± Ломыш |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ мэтрычнай кнізе Тульгавіцкай Сьвята-Георгіеўскай царквы 1831 году запісана, што вёска Ломыш і хутар Буда паноў Александровічаў былі паезуіцкімі[3], г. зн. раней належалі самым езуітам. Ордэн быў скасаваны ў 1773 годзе, якім пакуль можна датаваць і найранейшую згадку пра паселішча. На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIІІ ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі Ломыш паказаны як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага, што адпавядала рэальнасьці. Але зьвестка ў паказальніку да мапы[b] аб прыналежнасьці яго да маёнтку Нароўля паноў Аскеркаў[4] няслушная. Тут Ломыш памылкова атаясамлены зь вёскай, якая мела сугучную назву Ламачы і разам з суседнімі Кажушкамі сапраўды належала Аскеркам. У XVIII ст. паселішча пад назвай Ломыш яшчэ нідзе не згаданае.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьАд часоў другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) будучы Ломыш — у Рэчыцкай акрузе Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках расейскай рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Антанін[c], хутар Каралін, сяло Тульгавічы з рудняй, вёскі Крышыцы, Хобнае, мястэчка і сяло Юравічы[d] былі ўласнасьцю мазырскага войта[e] Адама Стоцкага[6]. Тады ў 4 дварах жылі 4 падданых мужчынскага і 7 жаночага полу. Прозьвішчы — Дзьмітрэнка, Барысенка, Буглак[7]. У мэтрычных кнігах Тульгавіцкай Георгіеўскай царквы за 1796 год маюцца зьвесткі аб хросьце Міны, сына жыхара Антані́на Рыгора Трасьцянка (Трасьцяніка; кумам — аднавясковец Іван Барысенка), ды аб пахаваньні Ганны Міхедзіхі, якая таксама была — «жителка антонинска»[8]. Пазначана паселішча і на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 году.
Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 году, жарунжы рэчыцкі Феліцыян, сын Адама, Стоцкі (58 г.) і яго сын Вінцэнты (18 г.) мелі ў дзедзічным валоданьні Тульгавічы, Юравічы, Крышычы, а таксама Антанін і Буду. У іхным фальварку Каралін жыў паручнік польскай службы Тадэвуш, сын Мікалая, Цельшэўскі (50 г.), які названыя Антанін і Буду трымаў у заставе[9].
Цікава, што ў наяўных мэтрычных запісах Тульгавіцкай царквы 1796 — 1822 гадоў няма ані згадкі пра Ломыш, але шматразова прысутная вёска Антанін. У пачатку кнігі 1823 году сустрэтая адзіная і апошняя зьвестка пра Антанін[10], а надалей тамсама і ў пазьнейшых мэтрыках — толькі Ломыш, з 1834 году — Ломыш (Стары Ломыш) і Новы Ломыш.
Згодна з энцыкляпэдыяй «Гарады і вёскі Беларусі», у 1831 годзе вёска Ломыш (Антонаў) Пятра Александровіча мела 16 двароў з 81 жыхаром, побач існаваў фальварак. На 1835 год у вёсцы Новы Ломыш было 11 двароў і 72 жыхары; разам з Будай яна належала да фальварку Марыянава Канстанціна Александровіча. У 1844 г. складзены інвэнтар маёнтку Ломыш зь вёскай Антонаў і часткай вёскі Новы Ломыш, у якіх налічвалася 19 двароў, 21 працаздольны жыхар мужчынскага і 26 жаночага полу, з 400 дзесяцінамі ворыва, 575 дз. сенажаці, 750 дз. лесу. Уладльнік — Пётар Александровіч[11]. У інвэнтары 1845 г. маёнтку Новы Ломыш Канстанціна Александровіча сказана, што да яго належалі паселішчы Слабодка[f] (11 двароў) і Буда (4 двары) з 109 жыхарамі, у фальварку было 5 дваровых; угодзьдзі агулам складалі 1096 і 2/3 дзесяціны[12].
У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 71 жыхар вёскі Стары Ломыш і 85 жыхароў Новага Ломыша былі прыхаджанамі Георгіеўскай царквы ў Тульгавічах[13].
У парэформавы пэрыяд Ломыш адміністрацыйна належаў да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 году у Ломышы і Новым Ломышы — адпаведна 43 і 34 рэвізскія душы зь ліку сялянаў уласьнікаў, прыпісаных да аднайменнага сельскага таварыства[14].
У 1909 годзе ў вёсцы Ломыш налічвалася 70 двароў з 361 жыхаром[15].
Найноўшы час
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Ломыш у складзе Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта |Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[16].
1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак, 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Ломыш стаў цэнтрам сельсавету ў складзе Юравіцкага раёну Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году — у Мазырскай акрузе. 10 лістапада 1927 года сельсавет быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Тульгавіцкага сельсавету. З 8 ліпеня 1931 году Ломыш па скасаваньні Юравіцкага апынуўся ў Хвойніцкім раёне. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Асобы
рэдагаваць- Любоў Антанюк (Бендэга) (1949—2006) — спэцыяліст у галіне беларускага мовазнаўства, доктар філялёгіі (1992), прафэсар (1997).
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Не XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
- ^ На мапе — знак прыватнаўласьніцкіх добраў, хоць вялося пра ўладаньне езуітаў.
- ^ Пачатковая, як высьветлілася, назва Ломыша.
- ^ Гэта ўсё – паезуіцкія добры.
- ^ Папраўдзе — войскага.
- ^ Яна ж — Новы Ломыш.
- ^ Тут пэўная блытаніна, бо Стары Ломыш і зваўся Антанінам, перайначаным на Антонаўку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 447 — 448
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 533. А. 721адв, 728-
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 121, 262
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 64-64адв.
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 493. А. 118адв., 120адв.
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 239
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 524. А. 467-467адв.
- ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1444. А. 1-31
- ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1453. А. 1-26
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 694
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 68об.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 109
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.