Мазырская акруга
Мазы́рская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году й з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — места Мазыр.
Мазырская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Мазыр |
Дата ўтварэньня | 1924—1930; 1935—1938 |
Дата скасаваньня | 26 кастрычніка 1930 і 20 лютага 1938 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, маскоўская |
Насельніцтва (1926) | 330,0 тыс. |
Нацыянальны склад | |
Плошча | 16,3 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне Мазырскай акругі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць1924—1930
рэдагавацьПершапачаткова ўключаў 10 раёнаў: Азарыцкі, Жыткавіцкі, Каленкавіцкі, Капаткевіцкі, Каралінскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Пятровіцкі, Тураўскі.
У 1926 годзе Мазырскі раён перайменаваны ў Слабадзкі.
У чэрвені 1927 году ў склад Мазырскай акругі ўвайшоў Юравіцкі раён скасаванай Рэчыцкай акругі. Адначасова быў скасаваны Слабадзкі раён.
Акруга скасаваная 26 ліпеня 1930 году, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 330,0 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 84,0%; габрэі — 8,3%; палякі — 2,7%; украінцы — 2,7%; немцы — 1,0%.
1935—1938
рэдагавацьІзноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія тады ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР).
Уключала 9 раёнаў: Даманавіцкі, Ельскі, Жыткавіцкі, Капаткевіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Тураўскі.
Скасаваная 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога дзяленьня БССР.
Літаратура
рэдагаваць- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 55